12 кастрычніка ў 15:00 запрашаем на адкрыццё выстаў:

— Абласная выстава-конкурс майстроў народных мастацкіх рамёстваў па саломапляценні і спіральным пляценні «Сонечная спадчына“.
Выстава-конкурс прадугледжвае творчае спаборніцтва майстроў народных мастацкіх рамёстваў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны па 6-і намінацыях:
«Утылітарны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення»;
«Дэкаратыўны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення»;
«Дэкаратыўны выраб з саломкі»;
«Утылітарныя вырабы з саломкі»;
«Саламяная пластыка»;
«Саламяны павук».

— Выстава творчай дзейнасці філіяла №2 «Чашніцкі Дом рамёстваў» ДУК «Чашніцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» ў рамках арт-праекта «Захавальнікі народных рамёстваў».
На выставе будут прадстаўлены творчыя работы майстроў:
1. Худзяковай Тэрэсы Альфонсаўны, Атрашкевіч Валянціны Барысаўны (саломапляценне: вазы, кветкі,лялькі, конікі)
2. Вахрамеевай Алены Авіраўны ( маляваныя дываны, тканыя паясы)
3. Агель Раісы Ўладзіміраўны, Карабліной Аксаны Ўладзіміраўны (народны касцюм, тканыя і вышываныя рушнікі, дарожкі і інш.).

Майстар-класы:
1. Вязанне кручком “Прошва”. Майстар Карабліна Аксана Ўладзіміраўна
2. Выраб народнай лялькі “Траўніца”. Майстар Агель Раіса Ўладзіміраўна.
3. Саломапляценне. Майстар Атрашкевіч Валянціна Барысаўна
4. Пляценне паясоў. Майстар Вахрамеева Алена Авіраўна

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *