У дзяржаўнай установе ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ адбылося адкрыццё  абласных выстаў  – выставы-конкурса ”Сонечная спадчына“ і выставы Чашніцкага Дома рамёстваў у рамках арт-праекта “Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны”

        На Віцебшчыне саломапляценне мае свае багатыя традыцыі і паслядоўнікаў. Кожны раён нашай вобласці мае майстроў, якія займаюцца гэтым рамяством. Элемент ”Мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці“ у 2020 годзе ўключаны ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь.  А на 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА 1 снежня 2022 года ў Марока прынята рашэнне аб уключэнні беларускай намінацыі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

    Сучаснае мастацкае саломапляценне Віцебскай вобласці дэманструе надзвычай шырокі дыяпазон асартыменту вырабаў, адначасова – узбагачэнне тэхнік пляцення, выкарыстанне розных новых дэкаратыўна мастацкіх прыёмаў і элементаў, што ў выніку стварае багатую карціну сучаснага стану і характару гэтага нацыянальнага мастацкага феномену.

      Выстава-конкурс ”Сонечная спадчына“ прадугледжвае творчае спаборніцтва майстроў народных мастацкіх рамёстваў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны па 6-і намінацыям: «Утылітарны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення», «Дэкаратыўны выраб у тэхніцы спіральнага пляцення», «Дэкаратыўны выраб з саломкі», «Утылітарныя вырабы з саломкі», «Саламяная пластыка», «Саламяны павук».

На выставе-конкурсе ”Сонечная спадчына“ прадстаўлена больш за 600 конкурсных работ, прынялі ўдзел  усе майстры па саломапляценню і спіральнаму пляценню Віцебскай вобласці з 21 раёна і майстры ДУ ”Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола  горада Віцебска ”Дзвіна“.

           Народныя рамёствы Віцебшчыны  – гэта багатая і невычэрпная крыніца, у якой ўвасобілася неабдымная, вечна жывая душа народа, яго багаты, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт. Свой вопыт і прэзентацыі лепшых узораў народнай творчасці майстроў прапануюць на другой выставе творцы Чашніцкага Дома рамёстваў у рамках абласнога арт-праекта “Захавальнікі народных рамёстваў Віцебшчыны”.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *