З 23 сакавіка па 6 красавіка запрашаем жыхароў і гасцей г.Віцебска пазнаёміцца з 85-гадовай гісторыяй і дзейнасцю дзяржаўнай устновы ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“; з вырабамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з лакальнымі рэгіянальнымі адметнасцямі; дэманстрацыяй дасягненняў у развіцці традыцыйнай культуры, народных рамёстваў і фальклорнай спадчыны Віцебшчыны.

Выстава ўключае ў сябе два экспазіцыйных блока, якія размешчаны ў дзвюх выставачных залах:

– першы блок: вырабы майстроў і мастакоў народнай творчасці з фондаў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“; фотаздымкі, якія адлюстроўваюць дзейнасць установы; літаратура і метадычныя выданні, якія друкаваліся на працягу 85 гадоў дзейнасці ўстановы; узнагароды, афішы, брашуры, буклеты, запрашэнні і т.п.;

– другі блок: вырабы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці, якія па стане на 22 сакавіка 2024 года з’яўляюцца носьбітамі статуса ”Народны майстар Рэспублікі Беларусь“.

А таксама запрашаем вас наведаць майстар-класы па традыцыйных рамёствах і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Адрас: г. Віцебск, вул. Леніна, 35А

Даведкі па тэлефонах: 26-29-40, 26-29-58

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *