21 кастрычніка 2023 года ў горадзе Дуброўна адбыўся ІІ адкрыты абласны фальклорны форум, у рамках якога прайшлі:

– Канферэнцыя па праблемах захавання традыцыйнага вясельнага фальклору ”Традыцыйнае народнае вяселле“;

– Абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны ”Вялікая вясельніца – 2023“;

– Паказ традыцыйных вясельных звычаяў Дубровенскага раёна ”Ганяць сучку“ або ”Ганяць маладу на ваду“, унесеных ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь;

– Выстава ”Вясельныя традыцыі Віцебшчыны“.

          Амаль усе раёны Віцебскай вобласці, больш за 250 удзельнікаў, прадэманстравалі сваё майстэрства на мерапрыемстве. У намінацыі ”Наш вясёленькі паяздок“ былі прадстаўлен кожны з этапаў вяселля Віцебшчыны,  пачынаючы ад сватання і завяршаючы вяселлем у хаце жаніха.

         Гасцямі свята і ўдзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі Гродзенскай і Гомельскай абласцей Рэспублікі Беларусь. Народны фальклорны калектыў ”Чараўніцы-каравайніцы“ Навасёлкаўскаўскага цэнтра культуры філіяла ДУК ”Слонімскі раённы цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў“ і прадстаўнікі ДУК ”Ваўкавыскі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці“ якія прэзентавалі элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі  Беларусь: ”Веды і навыкі па вырабу традыцыйнага вясельнага каравая на Ваўкавышчыне“, ”Традыцыя выпечкі караваяў на Слонімшчыне. Каляндарна-абрадавая выпечка“. Глушэц Ірына Валер’еўна – метадыст па народных традыцыях, абрадах і фальклору ўстановы ”Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці“ стала ўдзельнікам канферэнцыі, а таксама членам журы абласнога свята-конкурсу.

          У скарбонцы ”Вялікай вясельніцы“ Віцебшчыны вялізарны багаж вясельных спеваў, танцаў, абрадаў, звычаяў, традыцыйных гульняў і рэканструкцый вяселляў раёнаў. Дзякуючы намаганням ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ і ўстановам культуры вобласці, адна з трыяд абрадаў жыццёвага цыкла працягвае амаль жывое існаванне ў наш час. Абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны ”Вялікая вясельніца” прайшло ўжо сёмы раз, яно закружыла і захапіла амаль кожную ўстанову культуры.

         Вяселле яднае два чалавекі ў адну сям’ю, а наша ”Вялікая вясельніца“ збірае і яднае сваіх удзельнікаў, аматараў і прыхільнікаў народнай творчасці Віцебскай вобласці для далейшага жыцця нашай нацыянальнай адметнасці і непаўторнасці, для захавання часцінкі гістарычнай спадчыны нашай роднай Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *