Абласная выстава-кірмаш навагодніх цацак і сувеніраў ”Прыгажуня-елка“ адкрыта для наведвальнікаў у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці з 9 снежня 2020 года.

Адкрыццё адбудзецца ў 15.00.

На выставе будуць прадстаўлены творы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў і другіх устаноў культуры, вырабленыя ў розных тэхніках з традыцыйных і арыгінальных матэрыялаў: дэкаратыўныя ёлкі, навагоднія цацкі, сувеніры і ўпрыгожванні, лялькі, кампазіцыі на тэму Ражства і Новага года.

Выстава-кірмаш праводзіцца з мэтай папулярызацыі традыцыйных народных рамёстваў, будзе працаваць у АМЦНТ да 4 студзеня 2021 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *