Тэхналогія ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна

Аўтар admin
0

9 снежня ў 15.00 ў выставачнай зале ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“ адбудзецца адкрыццё выставы ”Тэхналогія ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна“. Ажурнае ткацтва адносіцца да ўнікальнага віда беларускай народнай творчасці. Адметнай асаблівасцю ажурных тканін з’яўляецца разрэджаная сеткавая структура. Край вырабаў упрыгожваецца карункамі, вязанымі кручком з белых ільняных нітак.

Адноўленая тэхніка ажурнага ткацтва майстрамі народных мастацкіх рамёстваў Гарадоччыны ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Загадчык Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору Марына Гушча з’яўляецца ўладальнікам гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на рэалізацыю праекта па развіцці ажурнага ткацтва.

Падчас адкрыцця выставы можна будзе пабачыць адноўленыя ручнікі, абрусы, сурвэткі, пройдуць майстар-класы, падчас якіх усе жадаючыя пазнаёмяцца з асаблівасцямі тэхнікі і гісторыяй традыцыйнага рамяства.

0

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА