Сёння, 6 красавіка, у г.Полацк распачалася работа абласнога семінара-практыкума ў межах праекта па стварэнню лапікавага пано «Віцебшчына: гісторыя, культура, спадчына».
Арганізатар праекта — ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці». Актыўна садзейнічае і практычную дапамогу ў рэалізацыі аказвае Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур.
Асноўная мэта праекта — паказаць багацейшую культурную і гістарычную спадчыну нашай Віцебскай вобласці, стварыўшы кнігу з мноства лапікавых старонак. Кожаная старонка кнігі — гэта стылізаваная паштовая марка, выпуск якой быў прысвечаны знакавым падзеям, сімвалам і архітэктуры Віцебскай вобласці.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *