Больш за 170 чалавек сталі ўдзельнікамі адкрытага абласнога семінара-практыкума ”Фальклорныя традыцыі ў сучасным асяроддзі. Беларуская танцавальная спадчына“, які адбыўся 18 красавіка 2023 года ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Мерапрыемства правадзілася з мэтай папулярызацыі, аднаўлення і захавання беларускіх побытавых танцаў, развіцця фальклорнага руху, стварэння новых і падтрымцы дзейнасці існуючых фальклорных калектываў Віцебскай вобласці і іншых абласцей Рэспублікі Беларусь.

       Распачалі семінар-практыкум шчырымі эмоцыямі і віртуозным выкананнем удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыва Рэспублікі Беларусь узорнага фальклорнага калектыва ”Сунічкі“ ДУА ”Лепельская дзіцячая школа мастацтваў“ пад кіраўніцтвам  Веранікі Хомбак. 

       Праграма семінара была вельмі цікавай і насычанай. Сапраўдны экскурс у гісторыю фальклорнай спадчыны Віцебшчыны правяла дырэктар ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“    Лабука К.П.. Перад семінарыстамі выступілі вядучыя спецыялісты Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў установы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“ Каліноўская А.Т. і Гумінская А.В., дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тэхнічнай графікі УА ”Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава“ Бабровіч Г.А. і  вядучы метадыст ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ Бабровіч Н.А.

        Варыянты мясцовых танцаў ад полькі да кадрылі на майстар-класах прадэманстравалі народныя фальклорныя калектывы з Лёзненскага, Глыбоцкага і Ушацкага раёнаў.

        Падзяліцца вопытам прыехалі і спецыялісты з Любанскага раёна Мінскай вобласці на чале з загадчыкам арганізацыйна-метадычнага аддзела  ДУ ”Любанскі раённы цэнтр культуры“ фалькларыстам, этнахарэографам, даследчыкам традыцыйнай народнай культуры Любаншчыны Сяргеем Выскваркам.

       Кожны з удзельнікаў адкрытага абласнога семінара-практыкума атрымаў сертыфікат, а таксама папоўніў скарбонку сваіх навыкаў новымі каштоўнымі ведамі. Але самае галоўнае, што гэтыя мясцовыя традыцыйныя танцы, адметныя сваім яскравым фальклорным каларытам і міжканфесійнай талерантнасцю, абавязкова трэба захаваць і перадаць у спадчыну нашчадкам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *