Цікавымі сустрэчамі, майстрам-класам па традыцыйным масленічным спевам Віцебшчыны і праглядам абрадавай гульні на Масленку распачала сваю работу школа фалькларыстаў ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“. Задачы школы: адраджэнне і далейшае развіццё традыцыйнай народнай культуры; захаванне фальклору і фальклорных традыцый у сучасным асяроддзі, даследванне наяўнасці і ступені захаванасці фальклорных традыцый у рэгіёнах праз правядзенне экспедыцый, падтрымка і стымуляванне фальклорных калектываў вобласці, творчая дзейнасць якіх арыентавана на захаванне аўтэнтычных спеваў, абрадаў, звычаяў і іншых праяў фальклору Віцебшчыны; укараненне аўтэнтычных абрадаў у сучасную абрадавую практыку; выхаванне моладзі на нацыянальных культурных традыцыях Беларусі, перадача падрастаючаму пакаленню жыццёвага, духоўнага вопыту, накопленага пакаленнямі; фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасці да праблем  аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны. Тэма першага паседжання: Асноўныя праблемы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. Фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасці да праблем  аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны. Былі разгледжаны наступныя пытанні: ”Традыцыйныя веды: культурны патэнцыял і сучасныя інтэрпрэтацыі“(Валодзіна Т.В. – доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; ”Роля інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў захаванні культурнай разнастайнасці і адметнасці мясцовых супольнасцей на прыкладзе Віцебскай вобласці“ (Уліновіч Н.В. – намеснік дырэктара ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“; ”Нематэрыяльная культурная спадчына Віцебшчыны. Асноўныя праблемы аховы.“ (Рэзкіна Л.П. – начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі АМЦНТ“).

          Другі этап – прагляд традыцыйнай абрадавай гульні  ”Пахаванне Дзеда“ – элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці, уключанага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, які правадзіўся ў першы дзень масленічнага тыдня у вёсцы Даўгаполле Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.

            Школа фалькларыстаў, дэвіз якой: ” З голасу ў голас, з нагі ў нагу“, гэта не толькі сустрэчы і тэарытычныя заняткі. Гэта абавязкова развучванне песень і танцаў з багатага фальклорнага архіва ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, а таксама выезды, экспедыцыі ў далёкія вёскі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *