Час правядзення: з 2 па 21 сакавіка 2023 года

Адкрыццё: 15:00 гадзін.

З 2 па 21 сакавіка 2023 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць персанальная выстава Анатолія Сімановіча ”На ўсе рукі майстар“ ў межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Анатолій Уладзіміравіч ‑ член Заслужанага аматарскага каллектыву Рэспублікі Беларусь “Скарбонка” ДУК “Лепельскі Цэнтр рамёстваў”, член Беларускага саюза майстроў. Аднаўляе традыцыю драўляных рухомых цацак, якія стварае на тэмы народных казак і побатавыя сюжэты, працуе над рэльефамі з паляўнічамі прыгодамі. Актыўна займаецца вырабам традыцыйнай і аўтарскай керамічнай цацкі, ганчарствам.

На выставе можна пабачыць адноўленыя драўляныя цацкі, пано, вырабы з гліны: ганчарны посуд, традыцыйныя керамічныя цацкі, дэкаратыўныя керамічныя вырабы, якія маюць выражаны характар і асабісты ”почырк“ майстра.

У межах адкрыцця выставы пройдзе майстар-клас па вырабе традыцыйнай керамічнай свістулькі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *