Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сабраў 19 удзельнікаў з розных куткоў Беларусі.Усе яны прадэманстравалі сваё майстэрства ў 5 намінацыях конкурса ”Гліна спявае“: ”Лепшая хатняя калекцыя ганчарных вырабаў“;”Лепшы ганчарны посуд“; ”Лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі“;

”Лепшая гліняная цацка“; ”Захаванне і развіццё ганчарскіх традыцый“.

Хочыцца адзначыць, што адбыўся ён дзякуючы Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленню культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскаму раённаму выканаўчаму камітэту, Дзяржаўнай установе культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”, грамадскаму аб’яднанню “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці” , ДУ “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

І вось нашы пераможцы:

Валерый Анатольевіч Зінкевіч, мастак НДУК ”Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў“ — лаўрэат I ступені;

Аўчыннікава Алеся Іванаўна, загадчыца філіяла ”Бешанковіцкі дом рамёстваў“ ДУК ”Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры“ — лаўрэат II ступені ў намінацыі ”Лепшая хатняя калекцыя ганчарных вырабаў“;

Сухаварава Алена Аляксандраўна, майстар ДУК ”Цэнтр народнай творчасці і рамёстваў г.п.Копысь Аршанскага раёна“ -лаўрэат III ступені ў намінацыі ”Лепшы ганчарны посуд“ ;

Шынкарова Таццяна Васільеўна, майстар клуба майстроў мастацкіх народных рамёстваў ДУК ”Аршанскі Дом рамёстваў“- лаўрэат I ступені ў намінацыі ”Лепшы выраб дэкаратыўнай глінянай пластыкі“;

Зяленская Кацярына Уладзіміраўна, майстар народных промыслаў, майстар народнага клуба ”Майстар“ ДУК ”Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур“ — лаўрэат II ступені ў намінацыі ”Лепшая гліняная цацка“.

Мы віншуем майстроў з Віцебшчыны!!! Творчых поспехаў, дабрабыту і моцнага здароўя!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *