29 кастрычніка ў 15.00 у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Легенды, паданні і казкі ў маляваных дыванах Віцебскага Паазер’я”, падрыхтаванай Віцебскім АМЦНТ сумесна з установай ”Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” (г.Мінск) у межах музейнага праекта “Рэгіёны”. Экспазіцыя прадстаўляе калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці.

У лютым бягучага года дадзеная выстава экспанавалася ў Мінску, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры; у жніўні – ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі г.Дуброўна.

Беларускія маляваныя дываны прызнаны важнай часткай нацыянальнай культурнай спадчыны сучаснай Беларусі. Маляваныя дываны ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Галоўная мэта выставы гэта праз стварэнне экспазіцыі паказаць сінтэз такіх відаў мастацтва, як літаратура (фальклор) і выяўленчае мастацва. Маляваныя дываны на Віцебшчыне пачалі адраджаць у 1980-х гадах. Установы культуры Віцебскай вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага мастацтва. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак Віцебшчыны.

Выстава будзе працаваць да 24 лістапада 2021 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *