17 лютага 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск) адкрылася літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”, падрыхтаванай сумесна з дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” у межах музейнага праекта “Рэгіёны”, дзе кожны рэгіён прадстаўляе свае элементы нематэрыяльна-культурнай спадчыны для экспанавання на выставе. Экспазіцыя прадставіла калекцыю маляваных дываноў майстроў з 14 раёнаў Віцебскай вобласці. Кожная работа – гэта ўвасабленне твораў фальклорнай літаратурнай спадчыны Беларусі – легенд, паданняў і казак пэўнага рэгіёна Віцебшчыны.

Установы культуры Віцебскай вобласці мэтанакіравана праводзяць работу па вывучэнні, адраджэнні і папулярызацыі гэтага віда мастацтва і ў 2020 годзе маляваныя дываны Віцебскага Паазер’я атрымалі статус нематэрыяльна-культурнай спадчыны Беларусі.

Выстава будзе працаваць да 20 красавіка 2021 года.

У адкрыцці экспазіцыі прынялі ўдзел мастацтвазнаўцы, літаратары, мастакі і кінематаграфісты.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактныя тэлефоны: (017) 363-56-21 (Мінск);

26-29-58, 26-29-40 (Віцебск)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *