АФИША

З 10 красавіка па 4 мая 2024 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць абласная выстава набіванкі ”Віцебская набойка“.
На выставе можна пабачыць вырабы высокага мастацкага ўзроўню ў тэхніцы ”набойка“ (альбо ”набіўка“, ”набіванка“, ”крашаніна“, ”сінельнік“, ”выбайка“ і г.д.): элементы касцюма, галаўныя ўборы, сурвэткі, абрусы, рушнікі і інш.
Разам з творамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва будзе прадастаўлена рэкламная і друкарская прадукцыя, метадычныя дапаможнікі, тэкставыя вынікі экспедыцый.

Час правядзення: з 10 красавіка па 4 мая
Адкрыццё: 10 красавіка ў 15:00
Кошт: 1,60 руб
Адрас: г.Віцебск, вул.Леніна, 35А
Тэлефон для даведак: 26-29-40, 26-29-58