Пошук, аднаўленне і папулярызацыя элементаў з’яўляецца адной з галоўных функцый устаноў культуры Віцебскай вобласці. Праца ў гэтым накірунку актыўна працягваецца. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключаны 22 элемента нематэрыяльных праяўленняў творчасці чалавека на тэрыторыі Віцебскай вобласці. 22 мая 2023 года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны падтрымана прапанова ад наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементу “Культура беларускай дуды Віцебшчыны” прадстаўленая Лепельскім, Полацкім, Сененскім раёнамі.

       Дуда – беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмэнт, які быў шырока распаўсюджаны па тэрыторыі Беларусі са старажытнасьці да XIX — пач. XX стст. У традыцыйнай культуры беларусаў дуда — касмалягічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструмэнт. У ХІХ ст. дуды былі распаўсюджаны па ўсёй Беларусі ад Паазер’я на поўначы да Палесся на поўдні. Вялікая папулярнасць дуды ў беларусаў спарадзіла шматлікія згадванні пра яе ў этнаграфічнай літаратуры XIX ст. Сярод многіх прац аб побыце насельніцтва Віцебскай, Віленскай і Мінскай губерняў цяжна знайсці такую, у якой не было б якіх небудзь звестак аб гэтым інструменце. Мяркуючы па гэтай інфармацыі, без дуды не абыходзіліся не толькі святы, гулянні і кірмашы, але і каляндарна-земляробчыя і сямейныя абрады. Этнографы ХІХ ст. апісваюць сітуацыю распаўсюджанасці беларускай дуды не толькі ў сялянскім асяроддзі. Магнаты і шляхта таксама бавіліся пад дуду і з цікавасцю слухалі гэты музычны інструмент.

       Сёння дударская традыцыя адноўлена і рушыцца наперад. Пераемнікамі і сапраўднымі носьбітамі элемента ”Беларускае дударства Віцебскай вобласці“ з’яўляюцца: Бандарэнка Герман Канстанцінавіч (г.Сянно), Шкіндзер Васіль Аляксандравіч (в.В.Поўсвіж Лепельскага раёна), Яцкевіч Дзяніс Уладзіміравіч (г.Полацк).

        У распрацоўцы на 2023-2024 год знаходзіцца  яшчэ 7 элементаў:

”Традыцыйнае інструментальнае выканальніцтва на дыятанічных цымбалах“ (Пастаўскі раён), ”Тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці“ (Браслаўскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Лепельскі, Міёрскі, Сененскі, Шаркаўшчынскі раёны), ”Абрадавая дзея ”Мыццё барод“ сямейна-родавага абраду ”Хрэсьбіны“ (Полацкі раён),          ”Гарадоцкая вышыўка ”перавіць“ (Гарадоцкі раён), ”Танцавальная спадчына Талочынскага раёна “, ”Ходцаўская кадрыля Сененскага раёна“, ”Тэхналогія аздаблення ікон у традыцыйнай тэхніцы майстроў Чашніцкага раёна“.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *