Абласное свята першай баразны «Засеўкі-2023» адбылося ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Распачалі вясновы сеў  старшыня Віцебскага аблыканкама Аляксандр Міхайлавіч Субоцін, першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатолій Канстанцінавіч Ліневіч і  старшыні гаррайвыканкамаў вобласці.   Спрадвеку ў сялян былі асаблівыя адносіны да пачатку палявых работ, у кожнае дзеянне яны ўкладывалі найвялікі сэнс – ”У полі араць – не рукамі махаць“. Калі з любоўю пакласці зерне ў раллю, то колас вырастае таксама з любоўю да цябе – вялікі і наліўны. Сапраўдны абрад «Засеўкі» правялі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Медуніца» філіяла ”Дом культуры аг. Адаменкі“ ДУК «Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *