Абласная выстава-конкурс ”Ой праду, праду кудзеліцу…“

Час правядзення: з 13 красавіка па 6 мая 2023 года
Адкрыццё: 15:00 гадзін.

З 13 красавіка па 6 мая 2023 года ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці будзе праходзіць абласная выстава-конкурс ”Ой праду, праду кудзеліцу…“, на якой будуць прадстаўлены творы ўзорнага арнаментальнага вязання, рэплікі артэфактаў старадаўніх тэхнік вязання, творы валюшнага рамяства, аб’ёмныя вырабы з лямцу і вязанага тэкстылю, дызайнерскія рэчы аб’ёмна-прасторавага характару і інш.
На выставе можна пабачыць рэчы ў розных тэхніках вязаня: рукавіцы, панчохі, шкарпэткі, шапкі, шалікі, сувеніры, карункавыя сурвэткі і іншыя вырабы, рэплікі артэфактаў старадаўніх тэхнік вязання, вырабы з лямцу: валёнкі, шапкі-магеркі, курты, цацкі, рукавіцы інш.
13 красавіка падчас адкрыцця выставы ў 15:00 гадзін і далей у межах тэрміну правядзення выставы майстрамі народных мастацкіх рамёстваў будуць правадзіцца майстар-класы па прадзенні (прадзенне нітак з ільну, воўны, крапівы і інш.); па розных тэхніках вязання і пляцення (арнаментальнае, карункавае вязанне; вязанне іголкай, на прутках, шыдэлкам і інш.); па вырабе ў тэхніцы валюшнага рамяства; па пляценні рыбацкай сеткі, абутка (лапці, панчохі, чуні, шкарпэткі); па пляценні ў тэхніках ”макрамэ“, ”фрэвалітэ“, ”спрэнг“, на ”каклюшках“ і інш.

З 13 красавіка па 6 мая 2023 года ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ ў рамках арт-праекта ”Захавальнікі народных рамёстваў“ праводзіць выставу творчай дейнасці філіяла № 2 ”Глыбоцкі Дом рамёстваў“ і філіяла № 6 ”Падсвільскі Дом рамёстваў“ ДУК ”Глыбоцкая цэнтралізаваная клубная сістэма“.
Адкрыццё выставы адбудзецца 13 красавіка 2023 года ў 15.00.
Арт-праект спрыяе дэманстраванню і папулярызацыі лепшых узораў народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці і мастацтва; стымуляванню метадычнай і выдавецкай дзейнасці ўстаноў культуры па прапагандзе лакальных адметнасцей і творчасці майстроў; абмену вопытам паміж супрацоўнікамі Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў; фарміраванню эстэтычнага густу насельніцтва, падтрымцы і заахвочванню творчасці майстроў і мастакоў Віцебскай вобласці.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстаноў з’яўляецца адраджэнне, захаванне і перадача падрастаючаму пакаленню рэгіянальных асаблівасцей, тэхналогій традыцыйных народных рамёстваў Глыбоччыны, папулярызацыя народных традыцый.
Глыбоцкі Дом рамёстваў працуе з 1989 года. Творчы калектыў складаецца з 11 спецыялістаў па традыцыйных відах рамёстваў: ганчарства, саломапляценне, выцінанка, вышыўка і карункапляценне, разьба па дрэве, роспіс маляваных дываноў, ткацтва на кроснах, беларуская лялька, валенне з воўны, ткацтва паясоў, бісерапляценне.
Чатыры элементы гісторыка-культурнай спадчыны: ”Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я“, ”Традыцыі інсітнага мастацтва Віцебшчыны“, ”Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення Віцебскай вобласці“, ”Беларуская мастацтва выцінанкі Віцебскай вобласці“, уключаных ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь захоўваюцца і папулярызуюцца майстрамі Дома рамёстваў. У 2022 годзе ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключана мастацтва саломапляцення Беларусі.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *