З 22 сакавіка па 8 красавіка 2023 года адбудзецца абласная выстава-конкурс ”Ад шпалеры да габелена“, якая адсылае гледача ў гістарычнае падарожжа да каранёў узнікнення традыцый вырабу мастацкіх твораў у розных варыяцыях. Выстава-конкурс прадугледжвае творчае спаборніцтва майстроў у наступных намінацыях:
– ”Лепшы габелен з натуральных нітак і іншых валокнаў“;
– ”Лепшы арыгінальны твор з выкарыстаннем нетэкстыльных матэрыялаў“;
– ”Лепшы сувенір у тэхніцы габелена“;
– ”Лепшы майстар-клас“.
На выставе будуць прадстаўлены габелены на наступныя тэмы: мясцовая архітэктура, вобраз роднага пейзажа, свет жывёл і птушак падзвінска-падняпроўскага краю, беларускі арнамент ў рознах тэхніках выканання, адлюстравання святаў народнага календара, сямейных каштоўнасцяў і годнага ладу жыцця мясцовых жыхароў Віцебшчыны.
Выстава-конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі традыцыйных мастацкіх вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з лакальнымі адметнасцямі; прыцягнення ўвагі моладзі да творчасці майстроў, якія фарміруюць мясцовыя асаблівасці вобразаў, прыёмаў і тэхнік стварэння тэкстыльных інтэр’ерных твораў і адметных брэндавых сувенірных вырабаў; фарміравання эстэтычнага густу насельніцтва на ўзорах творчасці майстроў-мастакоў, якія займаюцца вырабам габеленаў у дамах і цэнтрах рамёстваў Віцебскай вобласці.
Адкрыццё выставы 22 сакавіка ў 15.00.
Калі ласка, сярдэчна ўсіх запрашаем!
Куратар выставы – Кацярына Аляксееўна Гейст.
Тэлефон для даведак: +375 (029) 532 11 92; 8(0212) 26 29 58.

У мэтах адраджэння вырабу і папулярызацыі вытворчасці побытавых рукатворных рэчаў з лакальнымі і рэгіянальнымі адметнасцямі вясковага і местачковага інтэр’ернага тэкстыля Віцебшчыны, дэманстрацыі яго багацця і разнастайнасці, выхавання эстэтычнага густу і цікаўнасці да нацыянальнай спадчыны, прыцягнення ўвагі да вывучэння гісторыі асаблівасцяў фарміравання мясцовых традыцый, пошукаў шляхоў ўкаранення лепшых здабыткаў продкаў у сучасным соцыуме, фарміравання эстэтычнага густу насельніцтва на ўзорах творчасці майстроў, якія займаюцца захаваннем, вывучэннем, аднаўленнем і развіццём мясцовых тэхналогій вырабу і аздаблення тэкстыльных рэчаў хатняй вытворчасці пачынаецца праект ”У роднай хатцы“.
Праект прадугледжавае правядзенне чатырох абласных выстаў-конкурсаў па вясковаму і местачковаму інтэр’ернаму тэкстылю Віцебшчыны, якія будуць праходзіць на працягу бягучага года з экспанаваннем у выставачных залах ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ і правядзеннем майстар-класаў з дэманстрацыяй тэхнік вырабу твораў падчас працы выстаў-конкурсаў.
З 22 сакавіка па 8 красавіка адбудзецца абласная выстава-конкурс ”У роднай хатцы на падлозе: ходнікі, дарожкі, дыванкі“.
Адкрыццё выставы 22 сакавіка ў 15.00.
Выстава-конкурс прадугледжвае тэкстыльнае спаборніцтва майстроў народных мастацкіх рамёстваў з розных рэгіёнаў Віцебшчыны па 6-ці намінацыях:
– лепшая рэпліка ўнікальнага мясцовага артэфакта;
– лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы ручнога 2-х нітовага або 4-х нітовага ткацтва на кроснах з абрэзкаў тэкстылю (ходнік);
– лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы ручнога ўзорыстага ткацтва на кроснах (дарожка);
– лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы пляцення (вязанне, карункапляценне, пляценне на раме і інш.);
– лепшы аўтарскі твор выраблены ў тэхніцы шыцця з абрэзкаў тэкстылю;
– лепшы аўтарскі твор выраблены ў змешаных (некалькіх) тэхналогіях.
Сярдэчна ўсіх запрашаем!
Куратар выставы – Ніна Аляксандраўна Бабровіч.
Тэлефон для даведак: +375 (029) 513 16 34.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *