На працягу 2020 года з мэтай агляду, падтрымкі і ўдасканалення дзейнасці салонаў-магазінаў, папулярызацыі і распаўсюджвання традыцыйных народных і мастацкіх вырабаў, падтрымкі мерапрыемстваў па рэкламе тавараў, павышэння культуры і якасці абслугоўвання насельніцтва праводзіўся абласны конкурс на лепшы салон-магазін сярод Дамоў (Цэнтраў) ремёстваў.

Усяго ў конкурсе прымалі ўдзел 9 салонаў-магазінаў з Браслаўскага, Гарадоцкага, Лепельскага, Лёзненскага, Глыбоцкага і іншых рэгіёнаў. Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала наступныя крытэрыі: найбольш шырокае прадстаўленне вырабаў традыцыйных відаў рамёстваў, майстэрскае афармленне салона-магазіна; дасягненні ў галіне развіцця продажу, выкананне плана продажу, рэкламная актыўнасць; якаснае абслугоўванне кліентаў, выдатнае веданне прадуктовай лінейкі, крэатыўнае прадстаўленне прадукцыі.

Лаўрэатамі I ступені сталі: салон-магазін ”Ля Парнаса“ філіяла ”Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору“ ДУК ”Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна“і салон-магазін ”Скарбонка“ ДУК ”Лепельскі Цэнтр рамёстваў“.

Лаўрэатамі II ступені сталі: пункт-продажу сувенірнай прадукцыі ”Ля возера“ НДУК ”Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў“, філіял салон-магазін ”Фэст“ ДУ ”Культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кола горада Віцебска ”Дзвіна“.

Лаўрэаты III ступені: мастацкі салон па продажу твораў мастацтва і вырабаў народных промыслаў ДУК ”Цэнтр культуры г.Наваполацка“, гандлёвы аб’ект ”Беларускія сувеніры“ філіяла ”Дом рамёстваў“ ДУК ”Лёзненская цэнтралізаваная клубная сістэма“.

Віншуем пераможцаў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *