4 снежня 2020 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбыўся круглы стол па выніках правядзення VI адкрытай абласной выставы інсітнага мастацтва “INSITUS-2020”, прысвечанай 380-годдзю Васіля Кораня, разьбяра і друкара, стваральніка Бібліі ў карцінках для народа.

Перад пачаткам удзельнікі і госці прагледзелі экспазіцыі выстаў інсітнага мастацтва, размешчаных у выставачных залах Віцебскага АМЦНТ і абласнога краязнаўчага музея.

Людзміла Уладзіміраўна Вакар, кандыдат мастацтвазнаўства, раскрыла для прысутных тэму ”Біблія Васіля Кораная ў кантэксце традыцыі беларускай культуры“. Выступілі ўдзельнікі: Ірына Расціславаўна Князева з дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, г.Мінск; Святлана Аляксандраўна Цярэшка, кіраўнік народнага аб’яднання ”Мастацтва“ пры ДУК ”Горацкі раённы гісторыка-этнаграфічны музей“ Магілёўскай вобласці; Анастасія Іванаўна Шабалтас з Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці; Святлана Анатольеўна Мішурная з культурна-гістарычнага комплекса ”Залатое кола г.Віцебска ”Дзвіна“, Вольга Сяргееўна Аляксеева з Дубровенскага раённага Дома рамёстваў і інш.

У праграме круглага стала прынялі ўдзел: Юрчак Дзяніс Валер’евіч – галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама, Таццяна Аляксандраўна Старынская – дырэктар абласнога краязнаўчага музея, Надзея Васільеўна Уліновіч – намеснік дырэктара абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці.

Арганізатары круглага стала: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, УК ”Віцебскі абласны краязнаўчы музей“.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *