12 снежня ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрылася выстава-продаж «Калядны карагод». На ёй прадстаўлены прыкладна 2 тысячы дэкаратыўных вырабаў – арыгінальныя елачныя цацкі, пано, карціны, магніты, саматканыя сурвэткі і сняжынкі, торбачкі, жаночыя ўпрыгожванні, гліняныя фігуркі і многае іншае. Прайсці міма такой прыгажосці проста немагчыма!
Гэтыя вырабы створаны таленавітымі рукамі майстроў народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны. Дарэчы, майстры вышылі, звязалі, склалі больш за 200 сувеніраў, навагодніх цацак, свечак, бірулек у выглядзе ўпрыгожаных змеек – сімвалаў 2025 года. Зараз у трэндзе – цацкі з ваты, звязаныя мяккімі ніткамі. Такія вырабы таксама можна ўбачыць у нас. Мы запрашаем гараджан на нашу выставу, каб палюбавацца прыгожымі навагоднімі сувенірамі, і набыць іх ў падарунак для сябе, блізкіх і сяброў.
На адкрыцці выставы гасцей прывіталі Дзед Мароз і Снягурка. Пасля карагодных песень, добрых жартаў і загадак са сказачнымі героямі дзеці і дарослыя прынялі ўдзел у майстар-класе па выразанні сняжынак, які для іх падрыхтавала вядучы метадыст, член Саюза майстроў народнай творчасці Беларусі Наталля Канькова, аўтар інтэрактыўнай выставы «Зімняя кустодыя».
Яркія карціны, арыгінальныя мастацкія вырабы, унікальныя ўпрыгожванні і арт-аб’екты можна пабачыць на выставе «Калядны карагод» да 11 студзеня 2025 года, рэжым работы – з 9.00 да 18.00, акрамя выходных. Источник…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *