На працягу 2024 года ажыццяўляўся праект ”Дарогамі франтавымі“,
прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ў якім удзельнічалі аддзелы (сектары) па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклубы).
Заключны этап праекта адбыўся 10 снежня ў г.п.Обаль Шумілінскага раёна, у рамках якога работнікі аўтаклубаў падрыхтавалі шэраг мерапрыемстваў:
прэзентацыю дзейнасці раённых устаноў культуры па рэалізацыі абласнога праекта ”Дарогамі франтавымі“,
тэатралізаваны прывал ”Салдацкая каша“ з народным калектывам беларускай нацыянальнай кухні і фальклору ”Разынка“,
ускладанне кветак да помніка ў гонар Обальскіх камсамольскіх падпольшчыкаў, канцэртную праграму ”От имени жизни, от имени сердца“ з удзелам творчых калектываў Віцебскай вобласці.



