У мэтах падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, адраджэння і пераемнасці народных традыцый, падтрымкі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне экспертнай камісіі па народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах пад кіраўніцтвам Яўгена Міхайлавіча Сахуты– старшыні Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.У вынікустатус народнага майстра Рэспублікі Беларусь нададзены двум майстрам народных мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці:Квашко Вользе Яўгенаўне, майстру па вырабу народных касцюмаў, Рымдзёнку Сяргею Леанідавічу, майстру ганчарнай справы.

Вольга Яўгенаўна– загадчык філіяла ”Дом рамёстваў“ дзяржаўнай установы культуры ”Сенненскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“, на працягу многіх год займаецца вырабам народных касцюмаўз захаваннем  традыцыйных тэхналогiй вышыўкi.  У сваёй творчай дзейнасці абапіраецца на мясцовыя асаблівасці і творча іх развівае, прымае актыўны ўдзел у абласных і рэспубліканскіх выставах, конкурсах, семінарах.

Сяргей Леанідавіч –загадчык Дома ганчара – філіяла дзяржаўнай установы культуры ”Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры“.Майстар працуе над удасканальваннем тэхналогіі ганчарнай справы, збірае і вывучае матэрыялы па гісторыі старадаўніх спосабаў апрацоўкі гліняных вырабаў. Плённа займаецца навукова-даследчай дзейнасцю па аднаўленні мясцовых форм этнаграфічнага посуду па артэфактам Германавіцкага музея культуры і побыту.

У Віцебскай вобласці статус народнага майстра Рэспублікі Беларусь цяпер маюць 20 майстроў. Гэта самая высокая адзнака творчасцi людзей, якiя адраджаюць традыцыйныя рамёствы.

Віншуем майстроў з наданнем статусу ”народны майстар“, жадаем творчых поспехаў, новых дасягненняў, невычэрпнай энергіі і прафесійнага даўгалецця.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *