Шматвекавы вопыт назірання за прыродай і разуменне яе прадказанняў сфарміравалі кола народных свят. Пасля таго, як Саракі птушкамі абвясцілі аб прыходзе вясны, паступова абуджаўся жывёльны свет. Згодна этнаграфічным апісанням Віцебскага Падзвіння раней у нашым рэгіёне бытаваў звычай «будзіць мядзведзя», у веснавым коле свят гэты звычай называўся «Камаедзіца» . У дзіцячым садку №16 г.Віцебска адбылося свята «Камаедзіца», якое адносіцца да самай старажытнай дахрысціянскай эпохі. Прысутнасць вобраза мядзведзя тлумачыцца тым, што яго звязвалі з падавітасцю, урадлівасцю і абавязковай стравай на свяце былі «Гарохавыя камы».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *