4 чэрвеня 2023 года ў межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“адбыўся ІІІ адкрыты абласны конкурс народнага танца ”Паазерскія тапаткі“.

У конкурсе прынялі ўдзел 20 вядучых аматарскіх харэаграфічных калектываў з г.Віцебска, г.Полацка, г.Наваполацка  і іншых раёнаў Віцебскай вобласці, г.Варонежа, г. Смаленска  і г.Вялікія Лукі Расійскай Федэрацыі, усяго 400 удзельнікаў,  па наступных намінацыях:

      –   ”Народны танец“;

  • ”Беларускі народны танец“;
  • ”Народны танец у сучаснай інтэрпрэтацыі“.

                                                             ПРАТАКОЛ

пасяджэння журы IIІ адкрытага абласнога конкурсу  народнага танца ”Паазерскія тапаткі“

Склад журы:

Канавальчык Ірына Віктараўна – дацэнт кафедры харэаграфіі УА ”Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў“, старшыня журы;

Гукава Зоя Аляксандраўна – галоўны спецыяліст адзела работы арганізацый сферы культуры ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама; 

Лабука Кацярына Пятроўна – дырэктар ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“;

Баландзіна Валерыя Валер’еўна – выкладчык харэаграфічных дысцыплін УА ”Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў“;

Чарнюк Наталля Аляксандраўна – Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага харэаграфічнага ансамбля  ”Зорька“ ДУ ”Цэнтр культуры Віцебск“;

Падаляк Мікалай Мікалаевіч – харэограф, балетмайстар, заснавальнік ансамбля танца, музыкі і песні ”Талака“ Віцебскай абласной філармоніі, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь;

Верам’ёў Аляксандр Уладзіміравіч – мастацкі кіраўнік і балетмайстар ансамбля танца, музыкі і песні ”Талака“ Віцебскай абласной філармоніі;

Панэ Вольга Рыгораўна  – галоўны балетмайстар ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.

                                   Журы вызначыла наступныя месцы:

 Гран-пры — Заслужаны калектыў народнай творчасці ансамбль песні і танца ”Чернозёмочка“ імя В.Саламахіна ФДБАУВА ”Варонежскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт імя Пятра I“, кіраўнік – Заслужаны работнік культуры Варонежскай вобласці Ганна Скуф’іна,  балетмайстар Уладзіслаў Абразцоў

Намінацыя ”Беларускі народны танец“

Лаўрэат І ступені — Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль танца ”Лявоніха“ ДУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, кіраўнік Вольга Аглоблева

 Лаўрэат ІІ ступені — Узорны ансамбль танца ”Гарэза“ ДУ ”Цэнтр культуры ”Віцебск“, кіраўнік Людміла Самсонава

 Лаўрэат ІІ ступені — Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнага танца ”На ростанях“ УА ”Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў“, кіраўнік Кацярына Шылёнак; Школа танцавальнага майстэрства УА ”Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў“, кіраўнік Сяргей Ракоўскі

Лаўрэат ІІІ ступені — Харэаграфічны калектыў ”Вясёлка“ філіял БДТУ ”Полацкі дзяржаўны лясны каледж“, кіраўнік Таццяна Касцючэнка

Лаўрэат ІІІ ступені — Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь узорны вакальна-харэаграфічны ансамбль ”Камарыкі“ імя Ч.Клячко Палаца культуры ААТ ”Нафтан“ кіраўнік Святлана Багаслаў

                             Намінацыя ”Народны танец“

Лаўрэат І ступені — Заслужаны калектыў народнай творчасці ансамбль песні і танца ”Чернозёмочка“ імя В.Саламахіна ФДБАУВА ”Варонежскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт імя Пятра I“, кіраўнік – Заслужаны работнік культуры Варонежскай вобласці Ганна Скуф’іна,  балетмайстар Уладзіслаў Абразцоў

Лаўрэат ІІ ступені — Шоў-гурт ”Альянс“ ДУК ”Палац культуры г.Барань Аршанскага раёна“, кіраўнік Таццяна Голубева

 Лаўрэат ІІІ ступені  —  Узорны харэаграфічны калектыў ”Натхненне“ ДУА ”Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №3“ філіял г.п.Арэхаўск, кіраўнік Алена Белянкова

Лаўрэат ІІІ ступені  —  Узорны харэаграфічны калектыў ”Жемчужина“ МБУК ”Гарадскі Дом культуры імя Леніна“ г.Вялікія Лукі, кіраўнік   Вікторыя Лучшава

Намінацыя ”Народны танец у сучаснай інтэрпрэтацыі“

Лаўрэат І ступені — Народны ансамбль танца ”Віцябчанка“ УА ”Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт“, кіраўнік Артур Грыгаран

Лаўрэат ІІ ступені — Школа танцавальнага майстэрства УА ”Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў“, кіраўнік Сяргей Ракоўскі

Лаўрэат ІІ ступені — Харэаграфічны калектыў ”Задорынкі“ ДУА ”Дзіцячая школа мастацтваў г.Гарадка“, кіраўнік Таццяна Осіпава

Лаўрэат ІІІ ступені  —  Народны самадзейны харэаграфічны калектыў ”Вдохновение“ МБУК”Краснінская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма“ Смаленскай вобласці, кіраўнік Марына Васькіна

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы ”За зберажэнне і папулярызацыю танцавальнай спадчыны“.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *