Інфармацыя аб правядзенні абласных патрыятычных акцый ”Дарогамі спаленых вёсак“ і ”Дарогамі партызанскіх шляхоў“ у межах праекта ”Дарогамі памяці“ сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці

У Віцебскай вобласці ў 2021 годзе запланавана правядзенне абласной патрыятычнай акцыі ”Дарогамі спаленых вёсак“, прымеркаванай да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны і абласной патрыятычнай акцыі ”Дарогамі партызанскіх шляхоў“, прымеркаванай да 130 годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, кіраўніка партызанскага руху ў Віцебскай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны Шмырова Міная Піліпавіча (партызанскі псеўданім – Бацька Мінай) у межах абласнога праекта ”Дарогамі памяці“ сярод аўтаклубаў Віцебскай вобласці.

Праект складаецца з трох частак і праводзіцца ў населеных пунктах Віцебскай вобласці:

I частка: акцыя ”Дарогамі памяці“ – 8 красавіка – 3 ліпеня 2020 года;

II частка: акцыя ”Дарогамі спаленых вёсак“ – 17 красавіка – 22 чэрвеня 2021 года;

III частка: акцыя ”Дарогамі партызанскіх шляхоў“ – ліпень – верасень 2021 года.

Арганізатарамі акцый выступаюць: упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама; ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, аддзелы ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі (аддзелы культуры) райгарвыканкамаў.

Абласная патрыятычная акцыя ”Дарогамі спаленых вёсак“ адбудзецца ў 4 гадзіны раніцы 22 чэрвеня 2021 года ў Докшыцкім раёне падчас правядзення массавага мерапрыемства, прымеркаванага да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны на мемарыяле ”Праклён фашызму“ (м.Шунеўка). Да месца правядзення мерапрыемства аўтаклубамі вобласці дастаўляюцца карты спаленых вёсак і свяча Памяці з кожнага раёна для выставы-інсталяцыі і перадачы іх у ДУ ”Бягомльскі музей народнай славы“.

У тэрмін з ліпеня па верасень 2021 года рэалізуецца III частка праекта: абласная патрыятычная акцыя ”Дарогамі партызанскіх шляхоў“. У межах правядзення акцыі супрацоўнікі і калектывы мастацкай творчасці аўтаклубаў падчас правядзення святаў вёсак, вуліц, двароў абавязкова ўключаюць у сцэнарый эпізод ”Партызанская слава“ ў форме ваенных агітбрыгад; рыхтуюць музычны нумар для масавага выканання – ”Лясная песня“ (музыка Уладзіміра Алоўнікава, словы Адама Русака); распрацоўваюць ваенна-патрыятычныя маршруты з экскурсіяй па раёне ”Партызанскімі шляхамі“, праводзяць урокі Памяці і Мужнасці для школьнікаў і навучэнцаў навучальных устаноў.

Абласная патрыятычная акцыя ”Дарогамі партызанскіх шляхоў“ завершыцца ў верасні 2021 года ў г.Віцебску ў абласным музеі імя Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова падчас правядзення грамадска-патрыятычнага мерапрыемства.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие новости