Падведзены вынікі абласнога конкурсу на лепшую публікацыю пра работнікаў культуры ў сродках масавай інфармацыі “Служу культуры”, які праходзіў на працягу 2020 года. У конкурсе прынялі ўдзел аўтары з 13 раёнаў і гарадоў вобласці. Заяўленнымі аўтарамі прадстаўлена 27 матэрыялаў.

Дыпломамі за I, II, III месцы адзначаны аўтары:

I МЕСЦА:

1. Юхновіч Наталля, загадчык філіяла № 5 ”Антонаўскі сельскі Дом культуры“ ДУК “Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” за матэрыял ”Найти себя в любимом деле“, размешчаны ў Верхнядзвінскай грамадска-палітычнай газеце ”Дзвінская праўда“.

2. Сяргей Абрамовіч, намеснік дырэктара ўстановы ”Рэдакцыя раённай газеты ”Наша Талачыншчына“ за матэрыял: ”Искусство – профессия, мировоззрение и образ жизни“.

II МЕСЦА:

1. Рынкевіч Кацярына, карэспандэнт установы ”Рэдакцыя раённай газеты ”Міёрскія навіны“ за матэрыял ”Брава, Вольга! Біс!“.

2. Райчонак Сяргей, карэспандэнт грамадска-палітычнага выдання Шаркаўшчынскага раёна ”Кліч Радзімы“ за матэрыял ”Пяю і сэрцам, і душой“.

ІІІ месца:

1. Марынская Любоў, загадчык філіяла № 15 ”Сенькаўскі клуб-бібліятэка“ ДУК “Верхнядзвінскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” за матэрыял ”З гаючай ”Крыніцы“ выток – ”Сенькавіца“, размешчаны ў Верхнядзвінскай грамадска-палітычнай газеце ”Дзвінская праўда“.

2. Радзько Нэллі, майстар Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Цэнтр культуры г.Наваполацка” за матэрыял ”Настоящее всегда интереснее“, размешчаны ў Наваполацкай гарадской газеце ”Новополоцк сегодня“.

Дзякуем усім аўтарам за ўдзел у абласным конкурсе!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *