Notice: Undefined index: secbd_text_secword in /var/www/user1022/data/www/omcnt.by/wp-content/plugins/wordpress-importir/wordpress-importir.php on line 418
casino siteleri Deneme Bonusu Veren Bahis Siteleri Bağlama Büyüsü Deneme bonusu veren siteler 2023 casino siteleri Bağlama Büyüsü Soğutma Duası Bağlama Duası Bostancı Escort Kadıköy Escort Ümraniye Escort Deneme bonusu veren siteler eburke.org Betxslot deneme bonusu veren siteler sarıyer evden eve nakliyat ataşehir evdedn eve nakliyat başakşehir evden eve nakliyat şişli evden eve nakliyat deneme bonusu veren siteler onwin evden eve nakliyat Kocaeli Evden Eve Nakliyat beylikdüzü ev taşıma topçuoğlu nakliyat deneme bonusu Bağlama Büyüsü erotik filmler

“Нас з’яднала зямля Беларусі”

Аўтар admin

У мінулую суботу ў Верхнядзвінку адбылося свята нацыянальных культур “Нас з’яднала зямля Беларусі”, што сабрала прадстаўнікоў шматлікіх этнічных супольнасцяў Віцебшчыны – беларусаў, рускіх, украінцаў, латышоў, палякаў, яўрэяў і іншых.

Пачалося свята з выставы вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў, дзе сваю творчасць прадставілі майстры з розных куткоў вобласці. Прыгожымі атрымаліся выставы ў Таццяны Ушаковай з Полацка (мастацкі роспіс), Яўгена Ананіча (разьба па дрэве) і Сяргея Рымдзёнка (ганчарства) з Шаркаўшчыны. Вызвалі цікаўнасць лялькі ў нацыянальных строях, вырабленыя майстрам Лепельскага Цэнтра рамёстваў Наталляй Петуховай.

            Працягнулася святочная імпрэза прэзентацыяй нацыянальных страў. Тут можна было паспрабаваць прысмакі як беларускай нацыянальнай кухні, так і іншых народаў – армянскай, мардоўскай, рускай, украінскай, таджыкскай. Нельга не ўзгадаць пра выставу хлябоў, падрыхтаваную ўдзельнікамі народнага клуба аматараў беларускай нацыянальнай кухні “Разынка” з Шуміліна. Смачнай і незвычайнай была ежа ў аматарскага аб’яднання стараверскай кухні, гульні і абраду “Стараверскія страпухі” з Шаркаўшчынскага раёна.

            Калектывы мастацкай творчасці і індывідуальныя выканаўцы прадставілі сваё майстэрства на сцэнэ раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Тут гучалі песні, вершы, музыка на розных мовах. Па выніках абласнога свята лепшыя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі. У намінацыі “Вакальная творчасць” сярод ансамбляў лепшай прызнана вакальная група “Раксалана” з Лепельскага раёна. Дыпломамі лаўрэата І ступені ў гэтай жа намінацыі сярод салістаў адзначаны Анатоль Пашчанка з Полацка і Марына Андзіна з Ушач. У намінацыі “Тэатральнае мастацтва” перамогу атрымаў аматарскі тэатр “Менора” яўрэйскага грамадскага аб’яднання “Мішпаха”, які прадставіў інсцэніроўку “Будзь здароў, Саламон!”. Не абышлося і без выступлення народнага яўрэйскага нацыянальнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Віцебскія дзяўчаты” Цэнтра культуры “Віцебск”, якія выканалі папуры яўрэйскіх песень і яўрэйскую польку, за што былі ўзнагароджаны дыпломамі ІІ ступені ў двух намінацыях.

            Усіх прысутных здзівілі выступленні калектываў з суседніх краін – Расіі і Латвіі – фальклорны калектыў “Душегрея” з Себежа і харэаграфічны калектыў “Атсполите” з Дагды.

            На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Рэспубліканскага журы, якое напачатку наступнага года вылучыць удзельнікаў заключных мерапрыемстваў Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, што адбудзецца ў чэрвені 2020 года ў горадзе Гродна.

            Дадзенае свята яшчэ раз паказала тое, што кожная нацыянальнасць і культура – гэта нібыта кветкі ў агульным вянку нашай краіны, а наша зямля – гасцінная і шматнацыянальная, дзе мы жывём ў міры і згодзе!                                                                                                        

  Андрэй Струнчанка

[envira-gallery id=»2131″]

Больше фото в нашей группе вКонтакте

https://vk.com/album-33420868_268889987

ВАМ МОЖА БЫЦЬ ЦІКАВА

deneme bonusu bahis siteleri canlı bahis casino siteleri deneme bonusu