ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Зінкевіч Валерый Анатольевіч

Аўтар admin 02.10.2020
Зінкевіч Валерый Анатольевіч
г. Браслаў, Віцебская вобласць
1964 г.н.

Зінкевіч Валерый Анатольевіч нарадзіўся ў 1964 годзе. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Ганчарствам пачаў займацца з 1993 года, пасля таго, як скончыў курсы па ганчарству пры Віцебскім АМЦНТ. Зараз працуе мастаком НДУК ”Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў“.

За час творчай працы майстрам народных мастацкіх рамёстваў зроблена  больш за тысячу работ. Займаецца вырабам рэплік керамічнага посуду часоў жалезнага веку, ранняга і позняга сярэднявечча. а таксама этнаграфічнага ганчарнага посуду Браслаўшчыны. Працуе з мясцовай глінай, выкарыстоўвае механічнае ганчарнае кола для этнаграфічнай керамікі і прымітыўны ганчарны станок з нерухомай драўлянай воссю для ляпнога посуду. Самастойна аднавіў тэхналогію аплятання гаршкоў бяростай.

Валерый Анатольевіч з’яўляецца пастаяным удзельнікам раённых, абласных, міжнародных фестываляў, святаў-конкурсаў, выстаў: IХ Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу народных мастацкіх рамёстваў ”Вясновы букет“ (г.Мінск, 2017 – 2019 гг.); кірмашу рамёстваў ”Горад майстроў“ у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017 – 2019 гг.) і інш. Прымаў удзел у аднаўленні традыцыйных зімовых строяў Браслаўшчыны, быў лаўрэатам конкурсу ”Сцяжкі майстэрства“ ў намінацыі ”Рэканструкцыя лакальных адметнасцяў верхняга адзення сялянскага строя“.

Акрамя гэтага майстар народных мастацкіх рамёстваў грае на дудзе, гуслях. Займаецца вырабам гусляў, гудкоў, акарын.

Шырока вядомы як майстар-рэканструктар у Беларусі, Польшчы, Расіі, Літве, Латвіі. Выязджае на фестывалі і працу ў гэтыя краіны.

zinkevich
izobrazhenie-113
79787129_2762391200448415_2134972189223419904_n

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  5. КОТ-ПАТРИОТ

    23 февраля - 1 марта

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk