Юлія Іванаўна Арэхава

Юлія Іванаўна Арэхава,
г.Глыбокае, Віцебская вобласць
1982 г.н.

Арэхава Юлія Іванаўна нарадзілася ў 1982 годзе ў вёсцы Крыпулі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.У 2004 годзе скончыла Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, дзена аддзяленні ”дэкаратыўна-прыкладное мастацтва“ атрымала спецыяльнасць”мастацкая кераміка“. З 2006 года працуе метадыстам па выцінанцы ў Глыбоцкім Доме рамёстваў.
За час працы ў Глыбоцкім Доме рамёстваў майстар народных мастацкіх рамёстваў авалодала майстэрства вырабу са скуры, тэхнікай роспісу па тканіне ”батык“, саломапляценнем, бісерапляценнем і роспісам па шкле.У 2008 годзе прайшла навучанне на курсах па выцінанцы пры Віцебскім абласным метадычным цэнтры, што стала асноўным накірункам творчай дзейнасці майстра. Сюжэты выцінанак традыцыйныя: ”Дрэва жыцця“, птушкі, букеты, архітэктура Глыбоччыны. Пры выкананні работ карыстаецца чорнай, белай, а таксама каляровай паперай.
Арэхава Юлія Іванаўна прымае актыўны ўдзел у грамадскай і культурна-асветніцкай дзейнасці: удзельнічае ў творчых сустрэчах, пазнавальных марапрыемствах, гарадскіх і раённых святах, дзе дэманструе сваё майстэрства. Таксама з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам міжнародных, абласных, раённых мерапрыемстваў, такіх як:выстава-кірмаш рамёстваў ”Горад майстроў“ у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“; фестываль народнай музыкі ”Звіняць цымбалы і гармонік“ у Паставах; свята ”Квітней, Глыбоччына!“, у межах фестывалю”Магніфікат“. Майстар – лаўрэат II ступені ў намінацыі ”Вытинанка осевой симметрии“ свята-конкурсу майстроў выцінанкі ”Ажурныя мары“ у межах XXVIII Міжнароднага фестываля мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“.
За перыяд работы Юлія Іванаўна зарэкамендавала сябе як творчы, таленавіты і перспектыўны майстар. Да яе ў гурток прыходзяць займацца дзеці розных узростаў, дзе яны з захапленнем авалодваюць старажытным традыцыйным рамяством.