
Яўсціхаў Ігар Віктаравіч
1962 г.н.
г. Віцебск
Яўсціхаў Ігар Віктаравіч нарадзіўся ў 1962 годзе ў г.Віцебску. Паходзіць з сям’і патомных майстроў гарбарскай справы. З’яўляецца кіраўніком узорнай студыі мастацкіх вырабаў са скуры ”Эксклюзіў“ філіяла ”Цэнтр рамёстваў ”Адраджэнне“ ДУК ”Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці“.
Галоўнае месца ў творчасці займаюць тэмы дахрысціянскай культуры продкаў: вобразы славянскіх багоў, ручныя знакі і тэксты помнікаў славянскага пісьменства. Вырабляе абярэгі, оручні (бранзалеты), вокладкі кніг, сумкі, паясы і іншыя рэчы з дахрысціянскай сімволікай. Вывучае і адраджае тэхнікі славянскай скарняцкай справы, а таксама рэканструіруе скураныя вырабы мінулых стагоддзяў.
У 2004 годзе Яўсціхаў І.В. быў прыняты ў Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці. У 2007 годзе атрымаў статус народнага майстра Беларусі.
Творчая дзейнасць кіраўніка ўзорнай студыі мастацкіх вырабаў са скуры ”Эксклюзіў“ на працягу станаўлення і развіцця атрымала вядомасць і папулярнасць, аб чым сведчаць шматлікія артыкулы ў перыядычным друку. Яго вырабы атрымліваюць высокую адзнаку спецыялістаў вобласці і рэспублікі.
Навуковы артыкул пад назвай ”Образы дохристианской культуры в творчестве народного мастера Беларуси Игоря Евстихова“ ўвайшоў у матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 165-годдзю М.Нікіфароўскага (2010 г.).
У 2011 годзе выйшлі кнігі ”Майстры Віцебшчыны“ і ”Цвяток радзімы васілька“, у якіх адлюстравана творчая дзейнасць народнага майстра Беларусі Яўсціхава І.В. як даследчыка і захавальніка беларускіх традыцый мастацкай апрацоўкі скуры.
У лютым 2011 года партрэт майстра быў занесены на Дошку гонару Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.
Ігар Яўсціхаў – актыўны ўдзельнік выстаў, кірмашоў і фестываляў народнага мастацтва ад абласнога да міжнароднага ўзроўню. Ігар Віктаравіч не аднойчы згадваўся ў СМІ, на тэлебачанні і ў друкаваных выданнях. Майстар дэманструе сваю творчасць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: у Венесуэле, Польшчы, Латвіі, Літве, Расіі, Індыі, Славакіі.


