ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Варчэня Валерый Анатольевіч

Аўтар admin 02.10.2020
Варчэня Валерый Анатольевіч
1972 г.н.
г. Чашнікі, Віцебская вобласць

Нарадзіўся Валерый Анатольевіч ў 1972 годзе ў г. Чашнікі Віцебскай вобласці.  Скончыў ПТВ-83 імя Дуброўскага ў г. Новалукомлі ў 1990 годзе і Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут ў 1995 годзе. З 1996 года працуе метадыстам у Чашніцкім Доме рамёстваў, а таксама з’яўляецца выкладчыкам мастацкага аддзялення Чашніцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Варчэня Валерый Анатольевіч прафесійна валодае ганчарным майстэрствам. Якому вучыўся ў Скобава В.А. Не злічыць колькасці збаноў, збанкоў, вазачак, званочкаў, талерак зробленых рукамі майстра Валерыем Анатольевічам. Майстар выкарыстоўвае ганчарныя формы для стварэння розных пано і сувеніраў, часам завяршае свае работы роспісам. Зачастую  Варчэня В.А. таніруе вырабы з дапамогай аэрографа, стварае градацыі ад цёмнага да светлага, розныя дэкаратыўныя эфекты, эксперыментуе з фарбай і выкарыстоўвае эмалі.

  Таніроўка ад цёмнага да светлага і іншыя дэкаратыўныя элементы асабліва выразна атрымліваюцца ў майстра пры вырабе глінянай цацкі і свістулькі. Вырабам іх Валерый Анатольевіч таксама заняўся з 1996 года. Спрабаваў розныя формы, але стараўся, натхняючыся ў іншых майстроў, зрабіць свой арыгінальны выраб. У свістулькі майстар ўдасканальваў гучанне, мяняў падыход у вырабе адтулін для здабывання гуку. У 2015 годзе, вырабляючы калекцыю свістулек ў форме рыб, дамогся гучання, якое доўга шукаў. Калекцыя Варчэні В.А. гэта вынік многіх гадоў вопыту. У вырабе конікаў, сабачак майстар народных мастацкіх рамёстваў натхняўся формай ножак ў філімонаўскай цатцы. Але пры гэтым свістулька Валерыя Анатольевіча арыгінальная, прапарцыйна выразная, акуратная і як бы філігранна навостраная. Форма і сілуэт коней і сабак незвычайны: скарочанае цела, своеасаблівая пругкасць ў пастаноўцы ног, плаўна выцягнуты хвост-свісток, грушападобныя галовы. У працы над імі майстар выкарыстоўваў тэхніку шлікернага ліцця з наступнай дапрацоўкай дэталяў. Без адліўкі кераміст вырабляў свістулек-птушак. Вобразы іх поўныя гратэску. Характэрна для гліняных цацак Валерыя Анатольевіча абавязковая прысутнасць абаяння і непаўторнага гумару аўтара.

Варчэня В.А. неаднаразова ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў.

vyrab
vyrab-1
vyrab-3

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk