ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Валенцік Наталля Валер’еўна

Аўтар admin 19.11.2020
Валенцік Наталля Валер’еўна
г. Дзісна, Міёрскі раён, Віцебская вобласць
1981 г.н.

Наталля Валер’еўна нарадзілася ў 1981 годзе ў вёсцы Павяцце Міёрскага раёна. У 1999 годзе скончыла Полацкае СПТВ №2 па спецыяльнасці ”швачка“. З 2008 года працуе майстрам-метадыстам Дзісненскага гарадскога Дома рамёстваў.
Творчае станаўленне майстра пачалося яшчэ з дзяцінства, калі маленькая Наталля бачыла, як займаецца рукадзеллем яе бабуля. З пачатку працы ў гарадскім Доме рамёстваў адразу вызначыла накірунак творчай дзейнасці – лапікавае шыццё: квілтынг, крэйзі-пэчварк, традыцыйны пэчварк. Асноўныя тэхнікі гэтага віда рамяства, якім валодае майстар: ”руский квадрат“, ”колодец“, ”бревенчатый домик“, ”соты“, ”шахматка“,”акварель“. За гады працы ў Доме рамёстваў і курсах павышэння кваліфікацыі ў г.Віцебск, валодае наступнымі відамі творчасці: шыццё, вырабы з прыроднага матэрыялу, выраб народнай лялькі-абярэга, вязанне, вышыўка, пляценне з саломы і г.д.
Наталля Валер’еўна вядзе актыўную экспедыцыйную работу па Міёрскім раёне. Так, падчас экспедыцый, была запісана інфармацыя аб адзенні на Дзісеншчыне, знойдзены артэфакты: рэшткі тканіны і вышыўкі, рышылье, драўляны посуд і хатні інвентар, керамічны посуд.
Майстар народных мастацкіх рамёстваў – пастаянны ўдзельнік і лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх, абласных, раённых святаў-конкурсаў, выстаў і іншых мерапрыемстваў: лаўрэат I ступені адкрытага гарадскога конкурсу шыцця з абрэзкаў тканіны ”Полацк-квілт – 2012“; удзельнік Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў ”Вясновы букет“ (2013, 2015, 2018 г.); удзельнік свята-конкурсу майстроў народнай цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015 г.); удзельнік экалагічнага свята ”Жураўлі і журавіны Міёрскага краю“ (2012 – 2020 гг.).
Сваё майстэрства Наталля Валер’еўна перадае маладому пакаленню падчас шматлікіх майстар-класаў не толькі сярод дзяцей і дарослых г. Дзісна, але і для замежных гасцей, што наведваюць самы маленькі горад Беларусі.
Работы майстра мастацкіх рамёстваў захоўваюцца ў прыватных калекцыях не толькі нашай краіны, але і ў Расіі, Швецыі, Германіі, Францыі, Літве, Латвіі.

Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk