УЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ ”СПАДЧЫНА“

Матырынскага сельскага клуба ДУК ”Ушацкі РЦКіНТ“

[ngg src=»galleries» ids=»64″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Дзіцячы фальклорны калектыў ”Спадчына“ быў створаны на базе Матырынскага СДК у 1995 годзе. Заснавальнікам і нязменным кіраўніком яго з’яўляецца Рудзёнак Галіна Сяргееўна. У сакавіку 2018 года пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь калектыву прысвоена ганаровае найменне ”ўзорны“.
Удзельнікі ўзорнага фальклорнага калектыву ”Спадчына“ займаюцца зборам, адраджэннем і захаваннем святаў і абрадаў, якія існавалі на тэрыторыі Ушацкага раёна. Рэпертуар калектыву складаецца з выканання беларускіх абрадаў: ”Калядаванне“, ”Талака“, ”Дарога да вянца“, ”Валачобнікі“, ”Рагатка“, ”Дажынкі“, абрадавай гульні ”Жаніцьба Цярэшкі“; 27 побытавых танцаў, 30 абрадавых песень, 4 карагодаў.
Калектыў ”Спадчына“ – пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, абласных і раённых мерапрыемстваў: тэлевізійнага праекта ”Беларусь мая песня“ (1998г.); лаўрэат заключнага этапу абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва Віцебшчыны ”Ад прашчураў да зор“ у рамках ІІ Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва ”Беларусь – мая песня“ (2005 г.); лаўрэат абласнога свята гульнёвага фальклору ”А давайце пажэнім Цярэшку“ (2008 г.); лаўрэат абласнога свята-конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны ”Вялікая вясельніца“ (2009, 2012, 2015, 2017 гг.); лаўрэат II ступені абласнога агляду-конкурсу сярод фальклорных калектываў вобласці (2017 г.); лаўрэат III ступені турніра танцавальных пар у рамках Міжнароднага свята традыцыйнай культуры ”Браслаўскія зарніцы“ (2016 г.); удзельнік X Міжнароднай навуковай канферэнцыі па фальклору ”Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання“ (г.Мінск, 2016 г.); лаўрэат I, II і III ступені турніра побытавых танцаў у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017, 2018, 2019 гг.); лаўрэат абласнога агляду-конкурсу калектываў мастацкай творчасці і аматарскіх аб’яднанняў з найменнем ”народны“, ”узорны“ – ”Званне падцвярджаю“ (2019 г.); лаўрэат III ступені XII і XIII абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў да зор“ (2018, 2020 гг.). У 2019 годзе ўзорны фальклорны калектыў ”Спадчына“ разам з народным фальклорным калектывам ”Матырынская спадчына“ прымалі ўдзел: у здымках тэлеперадачы ”Вячэрні Віцебск“ абласной тэлерадыёкампаніі ”Віцебск“, у конкурсным праекце ”Беларуская гасціннасць“ у рамках XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“. Па выніках конкурсу калектыў ДУК ”Ушацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці“ атрымаў дыплом лаўрэата III cтупені.