УЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КАЛЕКТЫЎ ”ЛЕЦЕЙКА“

філіяла № 2 ”Багатырскі сельскі Дом культуры“
ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр культуры“

[ngg src=»galleries» ids=»58″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Сваю творчую дзейнасць фальклорны аматарскі калектыў ”Лецейка“ пачаў у 2005 годзе пад кіраўніцтвам Н.К.Максіменка. Ён створаны на базе дзяржаўнай установы адукацыі ”Гомельская дзіцячая школа мастацтваў Полацкага раёна“, з 2015 года – ”Дзіцячая школа мастацтваў Полацкага раёна“.
У 2010 годзе калектыву за высокі мастацкі ўзровень нададзена найменне ”ўзорны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“.
Творчае жыццё ”Лецейкі“ складаецца са спеўнай, музычнай, народна-абрадавай, танцавальнай дзейнасці. Аснову рэпертуару складаюць побытавыя танцы, народныя гульні, вусная творчасць, інструментальны фальклор сваёй мясцовасці, сабраныя і запісаныя падчас экспедыцый ад носьбітаў вёсак Багатырская, Шпакоўшчына, Рыбакі, Заазер’е, Экімань Полацкага раёна і іншых рэгіёнаў Віцебшчыны.
За невялікі час свайго існавання калектыў стаў вядомым ў раёне і вобласці. За дасягненнямі калектыву можна прасачыць у летапісу, у якім налічваецца шмат дыпломаў за ўдзел у шэрагу разнастайных мерапрыемстваў.
У 2013 годзе культурна-гістарычны комплекс ”Залатое кальцо горада Віцебска ”Дзвіна“ запрасіў калектыў прыняць ўдзел у выставе дзіцячай творчасці ”Божы свет вачамі дзяцей“ у рамках Велікоднага фестывалю у г. Віцебск. За актыўны ўдзел узорны фальклорны калектыў ”Лецейка“ атрымаў Грамату, а таксама Падзяку Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка за яскравае выступленне ў рамках фальклорнага свята ”Пакроўскі кірмаш“ у Музеі традыцыйнага ткацтва Паазер’я.
У 2014 годзе калектыў прыняў ўдзел у Х абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў – да зор“ у Расонах і атрымаў добры вынік: журы ”Турніру пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў“ адзначыла дыпломамі 5 пар юных выканаўцаў, а сам калектыў атрымаў дыплом за перамогу ў намінацыі ”Народныя гульні“, Дыплом за ІІ месца ў выставе-конкурсе вырабаў ДПМ, дыплом за ўдзел у конкурсе ”Вырабы юных майстроў“.
У гэтым жа годзе калектыў прыняў удзел ў заключных мерапрыемствах VІІІ Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва ”Берагіня“ ў п. Акцябрскі Гомельскай вобласці. Журы ХІІ Рэспубліканскага конкурсу пар-выканаўцаў народных побытавых танцаў у рамках вышэй названага фестывалю адзначыла дыпломамі 3 танцавальныя пары, а сам калектыў ”Лецейка“ атрымаў дыплом у намінацыі ”За перайманне і папулярызацыю народнага мастацтва свайго краю“.
У 2015 годзе настаўнікі ДУА ”Дзіцячая школа мастацтваў Полацкага раёна“ сумесна з удзельнікамі калектыву і іх бацькамі скончылі работы па рэканструкцыі ”Беларускай хаткі“ і падчас Калядных і Вялікодных тыдняў рэалізавалі творчы сумесны праект па далучэнню навучэнцаў ДУА ”Багатырская сярэдняя школа Полацкага раёна“ да традыцыйнай спадчыны беларусаў праз танцы, песні, народныя гульні ў адносна натуральным асяроддзі: правялі інтэрактыўныя інсталяцыі ”Пакроўскі кірмаш“, ”Піліпаўскія пасядзелкі“, ”Калядны заяц“, ”Камаедзіца“, ”Юраўскія забавы“, дзе вывучалі танцы Полацкага рэгіёна, знаёмілі з гульнямі, прымеркаванымі да абрадаў і сумесна са сваімі настаўнікамі падрыхтавалі выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Багатым на падзеі і ўзнагароды стаў і 2016 год – Год культуры ў Рэспубліцы Беларусь, на пряцягу якога ўзорны фальклорны калектыў ”Лецейка“ прыняў ўдзел у ХІ абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў – да зор“, у якім 6 пар юных выканаўцаў атрымалі дыпломы, а калектыў атрымаў дыплом за ўдзел у конкурсе музычных інструментальных ансамбляў традыцыйнага складу, ганаровы дыплом і каштоўны падарунак.
Галоўную ўзнагароду, дыплом Лаўрэата І ступені, прынёс удзел у конкурсе беларускіх танцаў у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” (г. Браслаў, 2016). Дыпломамі ўдзельніка былі ўзнагароджаны дзве танцавальныя пары калектыву.
У 2017 годзе калектыў пашырыў межы сваёй творчай дзейнасці і ўдзельнічаў у конкурсе беларускіх танцаў ”Мяцеліца“ у г. Мінск, арганізатарамі якога былі Беларускі фонд культуры, Школа традыцыйнага мастацтва і згуртаванне беларусаў свету ”Бацькаўшчына“. ”Лецейка“ паказала высокі ўзровень.
У гэтым жа годзе ў рамках XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ адбыўся турнір народных танцаў, у якім паспяхова выступілі пары ”Лецейкі“ і атрымалі дыплом у намінацыі “Адметны мясцовы танец”.
У 2018 годзе ўзорны фальклорны калектыў ”Лецейка“ перайшоў на базу Багатырскага сельскага Дома культуры. Пачаўся новы этап у яго развіцці і станаўленні. Ішоў набор новых удзельнікаў калектыва, цеснае супрацоўніцтва с народным фальклорным калектывам ”Галасы спадчыны“, збор фальклорнага матэрыяла, майстар-класы, прэзентацыі, імпрэзы, знаёмства с мясцовымі носьбітамі. Падлеткі наведвалі этнахатку у гонар В.У.Пісюковай – заснавальніцы ”Галасоў спадчыны“ і вывучалі традыцыйны побыт нашых продкаў.
У 2019 годзе новы састаў ”Лецейка“ вывучыў мясцовы асаблівасці абрадаў ”Валачобнікі валачыліся“, ”Калядкі“, ”Гуканне вясны“, ”Купалле“, ”Зажынкі“, танцы сваёй мясцовасці, і інш. Для ўдзельнікаў пашытыя новыя касцюмы, элементы нацыянальнай вопраткі, абутку, характэрных менавіта для Полацкага рэгіёна.
Калектыў прыняў удзел у 30 мерапрыемствах Багатырскага сельскага Дома культуры: святах народнага календара, танцавальна-гульнёвых праграмах, канцэртах, майстар-класах народнага фальклорнага калектыву ”Галасы спадчыны“.
8 лютага 2020 года ўдзелінікі ”Лецейкі“ дэманстравалі народную культуру Полацкага рэгіёна на ХІІІ абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў да зор“ у г.п.Расоны, дзе атрымалі дыплом ”За развіццё рэгіянальнай традыцыйнай культуры“.
У планах калектыву – далейшае вывучэнне, зберажэнне і папулярызацыя фальклорнай спадчыны свайго рэгіёна, пашырэнне рэпертуару, удзел у абласных, рэспубліканскіх фестывалях, конкурсах, супрацоўніцтва з фальклорнымі калектывамі Полацкага рэгіёна.