ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

УЗОРНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ ”КОЛА“

Аўтар admin 01.10.2020

ДУА ”Гімназія №2 г. Наваполацка“

[ngg src=»galleries» ids=»52″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

На працягу двадццаці пяці год існавання галоўнай мэтай дзейнасцi дзіцячага аматарскага калектыву ”Кола“ сталі ахова i зберажэнне аўтэнтычных форм класiчнай фальклорнай традыцыi, якая з’яўляецца выразнiкам нацыянальнай культурнай самабытнасцi беларусаў. Ганаровае найменне ”ўзорны“ калектыву нададзена ў 1994 годзе.
Узорны фальклорны гурт ”Кола“ закладае добры падмурак для выхавання і развіцця духоўна-маральных якасцей асобы дзіцяці.
У сваёй педагагічнай дзейнасці кіраўнікі ўзорнага фальклорнага гурта Святун Аляксандр Максімавіч і Первянёнак Любоў Уладзіміраўна імкнуцца да вырашэння наступнай задачы – садзейнічаць станаўленню асобы дзіцяці і спрыяць фарміраванню яго духоўнага свету.
Выхоўваючы дзяцей на народных традыцыях, кіраўнікі ўзорнага гурта паслядоўна развіваюць у іх нацыянальную самасвядомасць, павагу да свайго народа. Дарэчы прыгадаць словы В.А. Сухамлінскага, што асноўны шлях выхавання агульначалавечых якасцей ― гэта далучэнне дзіцяці да сваёй нацыянальнай культуры, у аснове якой ляжыць велізарны жыццёвы вопыт, мудрасць, якія перадаваліся ад пакалення да пакалення, у тым ліку і ў мастацкай форме.
Творчая дзейнасць гурта складаецца са спеўнай, музычнай, народна-абрадавай, танцавальнай i тэатральнай дзейнасцi, якiя iснуюць як другасная форма фальклору i выконваюць рэкрэатыўную функцыю.
У складзе калектыву 3 групы дзяцей ад 6 да 13 год (усяго 60 удзельнiкаў). Праца ў калектыве арганізавана такім чынам, каб старэйшыя дзяліліся сваім творчым і сацыяльным вопытам з малодшымі, тым самым ажыццяўляўся бесперапынны працэс перадачы ведаў аб нацыянальнай культуры. Гэтаму садзейнічае і назапашаны за шматгадовую працу этнаграфічны матэрыял, які збіраўся кіраўнікамі і ўдзельнікамі калектыву ў экспедыцыях у вёсках Экiмань, Багатырская, Гомля Полацкага раёна, Цвецiна, Язна, Канцэрава Міёрскага раёна.
Традыцыяй у фальклорным гурце ”Кола“ сталі калядныя, масленічныя, валачобныя абыходы класаў гімназіі. Штогод, у тыдзень паміж Раством і Вадохрышчам, у масленкавы і велікодны тыдзень удзельнікі гурта ідуць да навучэнцаў, дзе спяваюць, гуляюць, танцуюць разам з вучнямі, іх бацькамі і настаўнікамі, якія адорваюць артыстаў пачастункамі. У апошні час распрацаваны восеньскія гульнёва-пазнавальныя праграмы, якія знаёмяць гледачоў са жніўнай традыцыяй сялянства, з гульнямі, танцамі і спевамі, прымеркаванымі да жніва і піліпаўскіх пасядзелак Полацкага рэгіёна.
У рэпертуары ўзорнага фальклорнага гурта ”Кола“ актыўна выкарыстоўваецца этнаграфічны матэрыял Віцебскага рэгіёна: гульні (”У мядзведзя ва бару“, ”У карагодзе былі мы“, гульня з кіем і т.д.), танцы (”Полька-бабачка“, ”Падыспань“, ”Кракавяк“; ”Лысы“, ”Распалоска“ і інш.), песні.
У апошні час дзейнасць гурта складаецца з аўтарскіх творчых распрацовак абрадавага тэатра з элементамі традыцыйных гульнёва-забаўляльных праграм і прэзентацый фальклорных абрадаў, якія складаюць кіраўнікі калектыву. Такія інтэрактыўныя формы лёгка прымаюцца гледачамі, якія непасрэдна удзельнічаюць у гульнёвых праграмах, карагодах, гульнях і танцуюць разам з выканаўцамі фальклорнага гурта ”Кола“ на працягу ўсёй дзеі. Творчыя праграмы распрацаваны такім чынам, што ўсе гледачы праз гульню актыўна знаёмяцца з традыцыйнай культурай Полацкага рэгіёна, з задавальненнем спяваюць і танцуюць ва ўмовах, максімальна набліжаных да натуральнага асяроддзя.
Узорным фальклорным гуртом ”Кола“ за апошнія тры гады была зроблена рэканструкцыя такіх абрадаў як ”Развітанне з Калядамі“, ”Як пайшла Каліда, ды ўпярод Раства“, ”Масленка-красненька“ і інш.
Касцюмы, атрыбуты i шумавыя iнструменты для канцэртаў дзецi робяць сумесна з выкладчыкамi гімназіі і кіраўнікамі гурта.
Калектыў – актыўны ўдзельнік і пераможца абласных і рэспубліканскіх аглядаў і конкурсаў: лаўрэат ІІ, ІІІ ступеняў Рэспубліканскага конкурсу фальклорных калектываў у межах Рэспубліканскага конкурсу ”Юныя таленты Беларусі“ (2015 – 2019 гг.)
Варта адзначыць, што ўзорны фальклорны гурт ”Кола“ з’яўляецца пастаянным удзельнікам гарадскіх мерапрыемстваў. Калектыў штогод запрашаюць на адкрыццё ў Наваполацку святочных урачыстасцяў, прысвечаных праваслаўным святам Каляды і Вялікдзень. Удзельнікі калектыву былі актыўна задзейнічаны ў рэспубліканскай акцыі ”Наваполацк ― культурная сталіца Беларусі 2018“, міжнародным праекце ”Лілея сяброўства“.

Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk