ДУА ”Гімназія №2 г.Наваполацка“
Узорны фальклорны калектыў “Кола” быў заснаваны ў 1990 годзе.
Рашэннем калегіі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама ад 11.03.2022 № 4 за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, высокі мастацкі ўзровень, актыўную канцэртную дзейнасць дзіцячаму фальклорнаму калектыву “Кола” пацверджана ганаровае званне ”Узорны аматарскі калектыў”.
У 2023 годзе ўзорны фальклорны калектыў “Кола” адсвяткаваў сваё 30-годдзе.
Галоўная мэта дзейнасцi ўзорнага фальклорнага калектыву – ахова i зберажэнне аўтэнтычных форм класiчнай фальклорнай традыцыi, якая з’яўляецца адлюстраваннем нацыянальнай культурнай самабытнасцi беларусаў. Асаблівае значэнне надаецца вывучэнню мясцовага матэрыялу Віцебскага Паазер’я (Падзвіння). Каляндарныя традыцыі Паазер’я вылучаюцца жанравай разнастайнасцю абрадавых i музычна-танцавальных форм, адметнасцю i багаццем лакальных варыянтаў. Праз іх вывучэнне вучні атрымліваюць веды сваіх продкаў, іх эстэтычны і этычны густ, назапашаны стагоддзямі практычны вопыт радаснага і гарманічнага суіснавання чалавека з прыродай і соцыумам.
Рэпертуар калектыву складаецца з народных, народна-стылізаваных танцаў, вакальных твораў і музычных кампазіцый. Калектыў прадстаўляе традыцыйныя абрады: Каляды, Вялікдзень, Юр’е, Гуканне вясны, Камаедзіца і інш. Удзельнікі “Кола” і кіраўнікі актыўна працуюць і павышаюць сваё майстэрства па асноўных вектарах дзейнасці. Адначасова яны засвойваюць і сучасныя накірункі харэаграфіі і музыкі на майстар-класах, семінарах, практыкумах, марафонах, профільных мерапрыемствах.
Вялікае месца ў дзейнасці фальклорнага калектыву “Кола” адводзіцца навучальнаму працэсу. Дзеці асвойваюць асновы класічнага і народна-сцэнічнага танца, знаёмяцца з традыцыямі гісторыка-бытавога танца, асвойваюць тэхніку выканання і акцёрскага майстэрства, вывучаюць песенны матэрыял, граюць на музычных народных інструментах.
У складзе калектыву 4 групы дзяцей ад 6 да 16 гадоў (усяго 93 удзельнiкі).
Узорны фальклорны калектыў “Кола” – гэта аб’яднанне дзяцей і дарослых, у якіх адзіная мэта, задачы, адказныя адносіны да сумеснай мастацкай творчасці ў галіне харэаграфіі і музыкі. Дзейнасць калектыву прадстаўляе сабой як і арганізацыю змястоўнага вольнага часу як сферы аднаўлення псіхафізічных сіл дзіцяці, так і прафесійную арыентацыю з ранняга ўзросту.
Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам гарадскіх свят (Раство Хрыстова, Масленіца, Каляды, Вялікдзень, фестываль “Вераснёвая палітра”). У апошні час калектыў сабраў шмат узнагарод за ўдзел у дыстанцыйных фестывалях і конкурсах тэатральнага, музычнага і харэаграфічнага накірункаў. Дзякуючы педагагічнаму майстэрству кіраўнікоў, у калектыве пануе творчая атмасфера добразычлівасці, талерантнасці, узаемападтрымкі. Сяброўскія зносіны паміж удзельнікамі з’яўляюцца асновай для развіцця калектывізму, а такім чынам і для ўсталявання адзіных задач для дасягнення найлепшага выніку работы ўсяго калектыву. Канцэртныя выступленні, выхаваўчыя мерапрыемствы, творчыя сустрэчы складаюць спрыяльную атмасферу ў калектыве. Вялікую ролю мае і наладжаная работа з законнымі прадстаўнікамі вучняў.