ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

УЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ФОЛЬК-СТЫЛЬ ”ЗВАНІЦА“

Аўтар admin 11.06.2020

ДУК ”Бешанковіцкі раённы цэнтр культуры“

[ngg src=»galleries» ids=»29″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Ансамбль ”Званіца“ быў створаны на базе Бешанковіцкага раённага Дома культуры ў 2001 годзе. Назва калектыву выбрана невыпадкова – галасы ўдзельнікаў, як званы званіцы, могуць і радаваць слухачоў падчас свята, а могуць і прымусіць сумаваць, такім чынам перадаваць самыя розныя эмоцыі і пачуцці.
Першым кіраўніком ансамбля была выпускніца Беларускага інстытута культуры Наталля Эдуардаўна Бондар. Найменне ”ўзорны“ было прысвоена калектыву ў 2005 годзе. З 2018 года ансамблем кіруе Дзіяна Юр’еўна Сінкевіч, якая скончыла Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў.
У склад калектыву ўваходзяць 10 дзяўчат школьнага ўзросту. Удзельнікі вызначаюцца добрымі музычнымі здольнасцямі і неблагімі галасамі. Паспяхова асвойваюць двух-трохгаласавыя партытуры.
Ансамбль працуе ў жанры фольк-стыль. Народныя песні ў аранжыроўцы набываюць зусім новае, свежае гучанне і асаблівы каларыт. З 2001 года аранжыроўкамі песень займаўся акампаніятар раённага цэнтра культуры Анатоль Харкевіч. Зараз яго справу працягвае акампаніятар Міхаіл Буракоў.
Мэта працы калектыву: захаванне нацыянальнага здабытку – беларускай народнай песні, прапаганда беларускага фальклору сярод падрастаючага пакалення, выхаванне юнага слухача на лепшых узорах нацыянальнай музычнай культуры. Праз народную песню дзеці далучаюцца да культуры свайго народа, праз уключэнне іх у традыцыйную народную вакальную дзейнасць адбываецца рост іх духоўнасці.
Аснову рэпертуару складаюць беларускія народныя песні і творы, напісаныя ў стылі ”фольк“. Нягледзячы на тое, што мэтай калектыву лічыцца вывучэнне і засвойванне нороднай песеннай спадчыны, ёсць спроба выконваць тэатральныя і харэаграфічныя нумары.
Калектыў – актыўны ўдзельнік раённых і абласных мерапрыемстваў.
У 2017 годзе ансамбль фольк-стыль ”Званіца“ прадставіў канцэртную праграму ”Шлях з вараг у грэкі, ці легенда аб затанулых якарах“, якая з поспехам была прадаманстравана гледачам на раённай сцэне. У праграму былі ўключаны беларускія народныя песні ”За гародам кароў пасла“, ”Куры“, ”Ой, вакол Ульянкі“ a-capella, а таксама аўтарскія творы. Былі выкарыстаны элементы пабытовых танцаў, загаворы, адбылася прэзентацыя рэгіянальных народных касцюмаў хлопца і дзяўчыны, рэканструяваныя майстрам Алесяй Аўчыннікавай.
У 2019 годзе ”Званіца“ прымала ўдзел у нацыянальным тэлевізійным конкурсе юных талентаў ”Сузор’е надзей“.
Ансамбль – лаўрэат ІІ ступені Міжнароднага конкурсу фальклору і рамёстваў ”Смоленский рожок“ (г.Смаленск, 2019 г.).
У 2020 годзе ансамбль падрыхтаваў і правеў калядны абрад ”Калядная зорка“, а таксама прыняў удзел у XIIІ абласным аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураўда зор“ у Расонах.

Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk