УЗОРНАЕ ФАЛЬКЛОРНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ”ГЛЫБІНКА“

філіала ”Калінаўскі сельскі Дом культуры“
ДУК ”Раённы цэнтр народнай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Дубровенскага раёна“

[ngg src=»galleries» ids=»44″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]

Для арганізацыі вольнага часу школьнікаў у лютым 2001 года пры філіяле ”Калінаўскі сельскі Дом культуры“ было створана фальклорнае аматарскае аб’яднанне ”Глыбінка“. У 2007 годзе аб’яднанню прысвоена ганаровае найменне ”узорны“.
Колькасны састаў аб’яднання – 15 чалавек: хлопчыкі і дзяўчынкі 4-10 класаў мясцовай школы. Дэвіз аб’яднання: ”Каб прыгожыя думкі мелі, каб прыгожыя песні пелі“.
Нязменным кіраўніком калектыву з’яўляецца Марозава Антаніна Якаўлеўна – загадчык філіяла ”Калінаўскі сельскі Дом культуры“.
Удзельнікі фарміравання маюць непасрэднае дачыненне да вясковых знаўцаў абрадаў, народных песень, танцаў, гульняў. На аснове збору і вывучэння гэтага бясцэннага матэрыялу ўдзельнікі аднаўляюць традыцыі рэгіянальных абрадаў. Аматарскае аб’яднанне пераняло і вывучыла шмат мясцовых пазаабрадавых песень, старадаўніх прыпевак, а таксама побытавых танцыаў.
За гады работы члены аматарскага аб’яднання ”Глыбінка“ прынялі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах філіяла ”Калінаўскі сельскі Дом культуры“, на раённай і абласной сцэнах.
Калектыў з’яўляецца пастаянным удзельнікам Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“.
У сваё рабоце аб’яднанне выкарыстоўвае розныя формы: свята народнага календара, абрад, тэатралізаванае прадстаўленне, народнае гулянне, выстава і іншыя.
Добра папрацавалі ўдзельнікі калектыву ў час падрыхтоўкі і правядзення брэндавага мерапрыемства філіала ”Калінаўскі сельскі Дом культуры“ ”Свята вышыванкі“. Удзельнікі аб’яднанння збіралі па вёсках вышытыя абрусы, посцілкі, сарочкі. Карысную і неабходную дапамогу аказалі ў афармленні вялікай выставы ”Вышыванка маёй мясцовасці“.
У 2019 годзе ўпершыню ўдзельнікі калектыву ”Глыбінка“ былі запрошаны на Рэспубліканскае свята Купалле ”Александрыя збірае сяброў“, дзе прадставілі праграму ”Старыя танцы не здаюцца“ на панадворку Дубровенскага раёна.
Удзельнікі аб’яднання ”Глыбінка“ прынялі ўдзел у здымках рэканструкцыі элемента нематэрыяльна-культурнай спадчыны, занесенага ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, ”Традыцыйныя вясельныя звычаі Дубровенскага раёна“. Здымкі праводзіліся каналам ”Беларусь 3“ для праграмы ”Жывая культура“. Удзельнікі ўзорнага аб’яднання разам з фальклорнымі калектывамі раёна ”дзялілі вясельны рагаты каравай“, ”ганялі маладу на ваду“, ”ганялі сучку“, танчылі старадаўнія танцы, спявалі вясельныя песні.
Узорнае фальклорнае аб’яднанне ”Глыбінка“ – лаўрэат ІІ ступені XIII абласнога агляду-конкурсу фальклорнага мастацтва дзяцей і моладзі ”Ад прашчураў да зор“. Са сваёй праграмай былі запрошаны на здымкі перадачы ”Вечерний Витебск“ Віцебскага абласнога тэлебачання.
Работа калектыву яскрава адлюстроўваецца на старонках мясцовай раённай газеты ”Дняпроўская праўда“ і абласной газеты ”Витебские вести “.