Ушакова Таццяна Барысаўна

Ушакова Таццяна Барысаўна
г. Полацк, Віцебская вобласць
1962 г.н.

Ушакова Таццяна Барысаўна нарадзілася 3 мая 1962 года ў в.Новы Усад Арзамаскага раёна Ніжнегародскай вобласці. У 1981 годзе скончыла мастацкае вучылішча ў г. Паўлаў па спецыяльнасці ”гравёр па мастацкай апрацоўцы металу“.

Зараз працуе майстрам народных промыслаў ДУК ”Полацкі раённы Цэнтр рамёстваў і нацыянальных культур“. З’яўляецца членам народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Майстар“.

Мастацкім роспісам Таццяна Барысаўна захапілася падчас вучобы ў вучылішчы. Там яна засвоіла хахламскі і гарадзецкі роспіс, кудрынку. Стварыла вялікую калекцыю драўляных распісных вырабаў – гэта пано, драўляны посуд, скрыні з выявамі чароўнай фаўны і флоры і мудрагелістымі ўзорамі. Зараз Таццяна Ушакова займаецца роспісам па тканіне (стварае калекцыю маляванак) і традыцыйным роспісам па шкле.

Актыўна ўдзельнічае ў святах, конкурсах, выставах: лаўрэат ІІ ступені абласной выставы традыцыйных галаўных убораў Віцебскага Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я (г.Віцебск, 2019 г.); дыплом за ўдзел у абласным пленэры па маляванцы ”Райскі сад – 2019“ (г.Глыбокае); лаўрэат І ступені абласнога свята нацыянальных культур, белурускай кухні і гульні ”Нас з’яднала зямля Беларусі“ (г.Верхнядзвінск, 2019 г.); лаўрэат ІІІ ступені абласной выставы-конкурсу народнай творчасці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі (г.Віцебск, 2020 г.).

[ngg src=»galleries» ids=»77″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]