ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці

Аўтар admin 17.01.2020

Выраб валёнак характэрны для Міёршчыны з даўніх часоў і быў распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краю.Дакладных пісьмовых крыніцпра гісторыю гэтага рамяства на Міёршчыне на цяперашні час не знойдзена. Як кажуць самі майстры, тэхналогія вырабу гэтага абутку перадавалася ад пакалення да пакалення праз вусныя паведамленні і непасрэдны ўдзел маладых майстроў ў працэсе вырабу валёнак. Носьбіты традыцыі Міёршчыны, а зараз іх ужо не так шмат, атрымалі рамесныя навыкі і прылады працы ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў.

Значнасць гэтага віду рамяства ў наш час ні ў каго не выклікае сумнення: вырабляецца зручны, цёплы, натуральны абутак, які зімой абараняе ногі ад холаду. Таму рамяство  актуальнае і карыстаецца попытам. Валёнкі вырабляюцца з авечай воўны, якую стрыгуць у адпаведны час, восенню ці вясной, каб была неабходнай даўжыні. Яе не мыюць, каб лягчэй збівалася. Адметнасцю з’яўляецца тое, што носьбіты традыцыі карыстаюцца арыгінальнымі прыладамі працы, якія не змяняюцца на працягу ста гадоў, захоўваюць лакальныя назвы: “чохры” (дошкі з набітым дротам для расчэсвання воўны, спружынныя нажніцы, раўнавагі і інш.

Увесь працэс вырабу валёнак адбываецца ўручную, паступова і доўга, спачатку шляхам скручвання нарыхтоўкі ў розных кірунках, абстуквання, перыдычнага змочвання цёплай вадой, а затым – для наданні формы і памеру – ўнутр загатовак устаўляюцца самаробныя драўляныя калодкі і кліны. Пасля таго, як сцячэ вада, валёнкі ставяцца на стол для прасушкі. Некаторыя з іх на пятцы абшываюцца скурай для таго, каб даўжэй праслужылі. Носяцца таксама валёнкі з галёшамі.

Зараз на Міёршчыне выраб валёнак ажыццяўляецца для самастойнага выкарыстання, або на заказ, а таксама для продажу на мясцовых кірмашах.

[envira-gallery id=»2255″]

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  5. КОТ-ПАТРИОТ

    23 февраля - 1 марта

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk