ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Традыцыйная страва «Клёцкі з “душамі”» Віцебскай вобласці

Клёцкі з “душамі” з’яўляюцца традыцыйнай стравай усіх жыхароў заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці. Гатуюць гэтую страву жыхары Лепельскага, Докшыцкага, Ушацкага, Глыбоцкага, Пастаўскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага, Міёрскага, Верхнядзвінскага, Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці. Клёцкі бытуюць як у гарадскім і ў вясковым асяроддзі, а гатуюць іх  і старэйшае, і малодшае пакаленне.

Паэтычная назва гэтага элемента культуры харчавання паходзіць ад начынкі, якая змяшчаецца ў сярэдзіне клёцкі і называецца “душой”. Адметнасцю нашых клёцак з’яўляецца тое, што душа ў іх гатуецца выключна з крышанага на невялікія кавалачкі мяса ці сала. Да прыгатавання клёцак гаспадыні падыходзілі з усёй адказнасцю. Апраналі чыстую вопратку – кофту, хвартух, хусцінку завязвалі назад.

Клёцкі, як рытуальная страва гатуюцца на Дзяды, а таксама з’яўляюцца абавязковай стравай на жалобным  памінальным стале, але з цягам часу іх пачалі ўжываць больш шырока. У будні дзень клёцкі таксама гатуюцца, але часцей у выхадныя дні, калі за сталом збіраецца ўся сям’я. Паколькі клёцкі “з душамі” гатуюць у час гадавых пастоў і святочных дзён, а таксама падаюць на стол падчас памінання продкаў – элемент выконвае сакральную функцыю. Гэтая страва – своеасаблівы маркер рэгінальнай кухні, падкрэслівае адметнасць культуры Віцебшчыны, яе традыцый. Спажыванне традыцыйнай стравы клёцкі з “душамі” яднае род за сямейным сталом, спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносін да продкаў, іх традыцый, і захаванню сваёй культурнай адметнасці.

Спосаб  прыгатавання клёцак дастаткова просты і даступны кожнаму. Практыка элемента не перарываецца, што звязана з іх трывалым замацаваннем у харчовай сістэме. Рэцэпты клёцак перадаюцца з пакалення ў пакаленне, тэхналогія прыгатавання з года ў год не змяняецца.

1. Падрыхтоўчы этап.

Бульбу чысцяць у дзень прыгатавання стравы. Дзяруць яе на тарцы або выкарыстоўваюць для гэтага куханны камбайн. Пасля драннё моцна адціскаецца ў талерку. Як адстоіцца – ваду зліваюць, а ілаўку (крахмал) дадаюць ў адціснутае драннё. Соляць, кладуць трошкі мукі, замешваюць.

2. Прыгатаванне “душаў”.

“Душы” (начынку) гатуюць так: рэжуць мяса, сала маленькімі кавалачкамі, дадаюць туды кмен, соль, пакрышаную цыбулю і іншыя спецыі. Прыправы для “душаў” усё часцей перастаюць гатавацца самастойна, а набываюцца ў крамах. З цягам часу сталі разнастайнымі і начынкі для “душаў”, акрамя сала, мяса, хатняй каўбасы або фаршу, пачалі выкарыстоўваць грыбы і нават куплёную каўбасу. У пост у якасці “душаў” выкарыстоўвалі таўчоны мак, ільняное семя, грыбы.

3. Непасрэдна гатаванне клёцак.

Далей гатовае драннё начыняецца, робяцца клёцкі, кідаюцца ў кіпячую ваду, варацца паўгадзіны.

4. Спажыванне клёцак.

Клёцкі ўжываюць як самастойную страву, а таксама падаюць са шкваркамі, смятанай, малаком. На стол ставяць звычайна ў той пасудзіне, ў якой яны гатаваліся, або накладваюць у вялікую міску ці талерку каб даўжэй заставаліся гарачымі.

«Клёцкі з “душамі”» – адметная рэгіянальная страва, якая ўжо стала кулінарным брэндам Віцебшчыны, пазнавальным па сваіх смакавых і эстэтычных якасцях, і можа далей развівацца, у прыватнасці, выкарыстоўвацца гаспадарамі аграсядзіб, адлюстроўваючы тым самым рэгіянальную кухню.

Рэцэптура і тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы «Клёцкі з “душамі”» можа выкарыстоўвацца ў сучаснай кулінарыі, ва ўстановах грамадскага харчавання рэгіёна. Зараз амаль у кожным кафэ, рэстаране Віцебскай вобласці клёцкі абавязкова прысутнічаюць у меню. Напрыклад, у г. Лепель працуе кафэ “Беларускае бістро”, якое спецыялізуецца на прыгатаванні традыцыйных страў, галоўнай і найбольш запатрабаванай сярод іх з’яўляюцца менавіта клёцкі. Кожны наведвальнік можа пакаштаваць і пры жаданні паўдзельнічаць у іх прыгатаванні на майстар-класе ад кухара кафэ.

Спажыванне традыцыйнай стравы клёцкі з “душамі” яднае род за сямейным сталом, спрыяе выхаванню ў новых пакаленняў паважлівых адносін да продкаў, іх традыцый, і захаванню сваёй культурнай адметнасці.

Адпаведна з п. 10 і п. 12 арт. 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры аб навуковай апрацоўцы культурных каштоўнасцей і выяўленні іх спецыфічных рыс,  спецыялістамі аддзелаў культуры створаны відэафільмы, якія дэманструюць мясцовыя асаблівасці прыгатавання клёцак у пяці раёнах  Віцебскай вобласці. Клубы беларускай нацыянальнай кухні, якія дзейнічаюць амаль у кожным раёне Віцебскай вобласці  на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях, святах, аглядах заўсёды прапануюць усім жадаючым пакаштаваць гэту традыцыйную страву.

[envira-gallery id=»2328″]

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk