Скарнякова Алена Авіраўна

Скарнякова Алена Авіраўна
1965 г.н
г. Чашнікі, Віцебская вобласць

Скарнякова Алена Авіраўна нарадзілася ў 1965 г. у г.Чарняхоўск Калінінградскай вобласці. У 1989 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.
З 1999 г. працуе ў Чашніцкім Доме рамёстваў кіраўніком дзіцячых гурткоў “Інкрустацыя саломкай” і “Пляценне паясоў”. Валодае наступнымі відамі творчасці: кераміка, жывапіс, апалікацыя саломкай, выцінанка, пляценне паясоў.
Майстэрству саломапляцення вучылася ў народнага майстра Рэспублікі Беларусь Худзяковай Тэрэсы Альфонсаўны. Асноўная тэматыка работ – беларускія нацыянальныя матывы, арнаментальныя бардзюры. Тэхніка выканання – аб’ёмная і пласкасная.
З 1999 г. з’яўляецца членам клуба народных мастацкіх рамёстваў “Майстар”. Актыўны ўдзельнік і пераможца раённых, абласных і рэспубліканскіх мерапрыемстваў: лаўрэат III ступені абласной выставы-конкурсу “Паясы не толькі для красы” ў намінацыі “За дасканалае валоданне тэхнікай ткацтва паясоў” (г. Віцебск, 2018 г.); лаўрэат I ступені абласной выставы-конкурсу народнай цацкі і лялькі “Забава – 2018” у намінацыі “Традыцыйная рухомая цацка з дрэва і саломы” (г.Віцебск, 2018 г.); лаўрэат І ступені ў намінацыі “Сувенір у тэхніцы выцінанкі на тэму “Народныя танцы” свята-конкурсу па выцінанцы “Ажурныя мары” ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” (г. Віцебск, 2019 г.).