ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Сіманковіч Васіль Паўлавіч

Аўтар admin 10.04.2020
Сіманковіч Васіль Паўлавіч
1965 г.н.
г. Гарадок, Віцебская вобл.

Сіманковіч Васіль Паўлавіч – майстар лозапляцення, саломапляцення і інсітнага мастацтва. Член Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі” Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.

У 2008 года Сіманковіч В.П. уступіў у  Беларускі Саюз майстроў народнай творчасці. З 2011 па 2014 гг. займаў пасаду дырэктара Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.

Майстар плённа займаецца навукова-даследчай працай па аднаўленні  архаічных спосабаў пляцення: альхі, чаромхі, алешніку і лазы карэннямі хвойных парод дрэў. Вядзе дзейнасць па збіранні і фіксаванні этнаграфічных матэрыялаў. Распрацаваў уласны аўтарскі стыль пляцення вырабаў з выкарыстаннем лазовай кары.

Васіль Паўлавіч пераняў ад Народнага майстра Гаравой Л.Г. майстэрства старажытнай традыцыйнай тэхнікі спіральнага пляцення з выкарыстаннем саломы, заплеценай лентай з лазы або з кораня сасны. Майстрам створана калекцыя спіральных вырабаў па этнаграфічных узорах, знойдзеных у экспедыцыях па Гарадоцкім раёне.

За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва Васіль Паўлавіч у 2011 годзе атрымаў прэмію Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі “Лепшы майстар традыцыйных рамёстваў”.

Сіманковіч В.П. – творчы і актыўны чалавек, прымае ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных выставах. У 2014 годзе Васіль Паўлавіч заняў I месца наVІ Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”. У 2015 г. майстар удзельнічаў у выставе-продажы ІХ Ягелонскага кірмашу (Рэспубліка Польшча, г. Люблін), дзе атрымаў дыплом за лепшае афармленне пляцоўкі і запрашэнне на Х Ягелонскі кірмаш. У 2016 годзе майстар ўдзельнічаў у абласным свяце-конкурсе “Лазовы прут — 2016” у межах “Славянскага базара ў Віцебску” і атрымаў І месца ў намінацыі “За лепшую калекцыю хатніх твораў”. Рашэннем Гарадоцкага выканаўчага камітэта Сіманковіч В.П. занесены на раённую дошку гонара за мэтанакіраваную працу па адраджэнні і захаванні народных рамёстваў.

Васіль Паўлавіч распрацаваў  метадычны дапаможнік па спіральнаму пляценню і падрыхтаваў па гэтай тэме матэрыял  на ўключэнне  ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У студзені 2020 г. тэхналогія спіральнага пляцення Віцебскай вобласці атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь

Сіманковіч Васіль Паўлавіч зрабіў значны асабісты ўклад у традыцыйную культуру і ў 2016 годзе атрымаў ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.

korab
kubel

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Я — ведущий!

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk