Шынкарова Таццяна Васільеўна

Шынкарова Таццяна Васільеўна
1967 г.н.
г.Орша, Віцебская вобласць

Нарадзілася ў 1967 годзе ў г.Орша. Скончыла Ленінградскі электратэхнічны інстытут па спецыяльнасці “інжынер-электрык”. Працавала на судабудаўнічым заводзе “Вымпел” г.Рыбінска, дзе стала займацца керамікай у студыі палаца “Авіятар”. З 1994 года працуе ў Доме рамёстваў у г. Орша і актыўна ўдзельнічае ў выстаўках і фестывалях народнай культуры. Член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. У сваёй творчасці працягвае традыцыю дэкарыравання чарапкоў і накрыванак ганчарнага посуду гумарыстычнымі вобразамі ласуноў і выпівох. Распрацаваныя майстрам персанажы ў спалучэнні з ганчарнымі формамі ўтвараюць разгорнутыя сюжэты застолляў альбо іншых фальклорна-бытавых тэм. Творы Т.В.Шынкаровай знаходзяцца ў фондах Аршанскага музейнага комплекса, музеі мышы (г. Мышкін Яраслаўскай вобласці), прыватных калекцыях Беларусі і замежжа. Асобную групу утвараюць вобразы народных музыкаў у традыцыйных беларускіх строях. Вывучае традыцыі дробнай керамічнай пластыкі па археалагічным артэфактам, працуе над стварэннем калекцыі рэканструкцый аршанскай свістулькі.
Дыпламант свята-конкурсу народнай цацкі і лялькі ”Забава“ ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015 г.), святаў-конкурсаў народнай свістулькі ”Салавейка“ у межах Міжнароднага фестывалю ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“ (2015 – 2018 гг.), свята-конкурсу майстроў па кераміцы ”Гліна спявае“ ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“.

[ngg src=»galleries» ids=»71″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]