ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Рэцікаў Андрэй Міхайлавіч

Аўтар admin 14.06.2021
Рэцікаў Андрэй Міхайлавіч
1973 г.н.
г.Наваполацк, Віцебская вобласць

Рэцiкаў Андрэй Мiхайлавiч нарадзiўся ў 1973 годзе ў г.Наваполацк. Вучыўся ў Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце па спецыяльнасцi ”Фiлалогiя, беларуская мова i лiтаратура“.
Кіраўнік народнага тэатра лялек ”КапялюШ“ Наваполацкага ЦРіТК.
Андрэй Міхайлавіч асвойвае майстэрства дрэваапрацоўкі, менавіта, выраб драўляных цацак. Ён займаецца традыцыйнай лялькай больш за дваццаць год. Калекцыя налічвае больш за 100 адзінак разнастайных персанажаў беларускай традыцыйнай драмы ”Цар Ірад“, калядных містэрый, спектакляў, інсталяцый і інш. Усе матэрыялы і апісанні лялек маюць пад сабой крапатлівую працу даследчыка. Вялікую цікавасць выклівае і стварэнне аўтарам батлеек, іх восем. Амаль усе яны таксама поўныя рэканструкцыі тэатра XIX-XX ст.За час працы над батлейкай, майстар сабраў вялiкi метадычны матэрыял па гiсторыi беларускай батлейкi, вяртэпным тэатры Расii, Украiны, традыцыйным тэатры Заходняй Еўропы, зрабiў рэканструкцыi батлейкавых скрыняў ХIХ ст.
У 2015 годзе Андрэй Мiхайлавiчатрымаў дыплом I ступеніў намінацыі ”Традыцыйная рухомая лялька з дрэва“ свята-конкурсу майстроў народнай лялькі і цацкі ”Забава– 2015“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“.На суд журы майстар прадставіў калекцыю лялек-каталак, над стварэннем і пошукам традыцыйнай формы, канструкцыі якіх, разважаў і працаваў не адзін тыдзень.
Рэцiкаў Андрэй Мiхайлавiч пастаянна павышае свой прафесiйны ўзровень, цiкавiцца пастаноўкамi лялечных тэатраў як у Беларусi , так i за мяжой, па магчымасці выязджае на розныя фестывалi i святы. Маючы вялiкi творчы патэнцыял стварыў прафесiйны калектыў, якi з гонарам прадстаўляе свой горад.

Share

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Анонс

МАЙСТАР-КЛАСЫ

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Рубрыка

  • Instagram
  • Youtube
  • Vk