СВЯТА ЛЁНУ “ОРША – КАЛЫСКА БЕЛАРУСКАГА ЛЁНУ”

Культурны брэнд “Орша – калыска беларускага лёну” штогод прэзентуецца на розных абласных і міжнародных мерапрыемствах. Як раённае свята ўпершыню адбылося ў чэрвені 2019 года і было прымеркавана да святкавання Дня работнікаў лёгкай прамысловасці. У рамках мерапрыемства праходзяць шэсце і канцэрт калектываў мастацкай творчасці Аршаншчыны і зорак беларускай эстрады, працуюць розныя выставы. Плануецца праводзіць свята штогод.

г. Орша (штогод) май- чэрвень