ГУ "Витебский областной методический центр народного творчества"
  • Пра нас
    • СТРУКТУРА
    • нашы паслугі
  • матэрыялы
    • Майстар-класы
    • НАВУКОВА-папулярнае выданне
    • ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ
    • МЕТАДЫЧНЫЯ
  • віцебшчына святочная
  • Нематэрыяльна-культурныя каштоўнасці
  • Народныя майстры
  • Майстры
  • Фальклорныя калектывы


Дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”

чытаць далей

ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА

чытаць далей

"Узгорскі гасцінец"

Салон-магазін

Чытаць далей

Петухова Наталля Аркадзьеўна

Аўтар admin 08.04.2020
Петухова Наталля Аркадзьеўна
1965 г.н.
г.Лепель, Віцебская вобл.

Наталля Аркадзьеўна  нарадзілася 21 красавіка 1965 годаў в.Шэсцярні Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Скончыла Віцебскае ГПТВ-46 па спецыяльнасці“ткач”. У 1997 годзе пачала працу ў Лепельскім Доме рамёстваў майстрам па ткацтву і кіраўніком гуртка карункапляцення.

Наталля Аркадзьеўна валодае рознымі тэхнікамі ткацтва (2-х,4-х,8-мі нітовае,бранае, выбарнае, закладное,  ажурнае, перабор, каляровая перавіць).Самастойна правяла мадэрнізацыю ткацкага станка, для таго каб зрабіць яго больш мабільным, прыстасаваным да сучасных ўмоў жыцця.Працуе з натхненнем, множыць свае поспехі і  перадае сакрэты рамяства іншым. Зараз яе вучні працуюць у Доме рамёстваў, прымаюць удзел у конкурсах і атрымліваюць узнагароды. Пад яе кіраўніцтвам аднаўляюцца рэчы (па этнаграфічных узорах) для фондаў Дома рамёстваў, для музеяў, а таксама выконваюцца сацыяльна-творчыя заказы для  фальклорных калектываў горада, раёна, вобласці, Рэспублікі.

Наталля Аркадзьеўна – апантаныў творчасці чалавек, сапраўдны майстар народнай творчасці, калі яе зацікавіла рамяство, яна абавязкова навучыцца таму, чаго не ведае, а з цягам часу  навучыць гэтаму і іншых.

Яна валодае такімі рамёствамі як: вышыўка (крыжыкам, гладзь, каляровая перавіць, насціл, мярэжка), вязанне (кручком, спіцамі), бісерапляценне, выцінанка, ткацтва беларускіх паясоў(на бердзечку, на дошчачках, дзёрганыя на пальцах, на калодачцы, вітыя), выраб нацыянальнай лялькі. На дасягнутым Наталля Аркадзьеўна не спыняецца, яе цікавяць новыя тэхнікі народнага рамяства ў розных накірунках.

З 2007 года  Наталля Аркадзьеўна працуе метадыстам-майстрам па вырабу нацыянальнай лялькі. Свой выраб яна натуральна “нараджае”. Пэўны час выношваецца ідэя вырабу, прадумваецца канструкцыя каркаса (яго яна робіць па ўласнай тэхналогіі), затым вырабляюцца дэталі адзення згодна пэўнага рэгіёна Беларусі, выраб мініяцюрнага пояса, традыцыйнай для розных рэгіёнаў вышыўкі, галаўнога ўбору, абутку. У яе калекцыі можна ўбачыць лялькі ў святочных нацыянальных строях, сувенірныя, а таксама лялькі-абярэгі.

За сваю творчую працу Наталля Аркадзьеўна ўзнагароджвалася граматамі і дыпломамі.Пастаянны ўдзельнік раённых, абласных і рэспубліканскіх выстаў і святаў

У 2008 годзе Наталлі Аркадзьеўне прысуджана ганаровае званне  “Жанчына года Віцебшчыны” , ў 2011 годзе– ганароваезванне “Народны майстар Беларусі”.

lyalka-lepelskaga-svyatochnaga-zhanochaga-stroya.-.
lyalka-lepelskaga-svyatochnaga-zhanochaga-stroya.-

ацэнка нашай працы

ПОРТАЛ РЕЙТИНГОВОЙ ОЦЕНКИ КАЧЕСТВА ОКАЗАНИЯ УСЛУГ ОРГАНИЗАЦИЯМИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ЗАПРАШАЕМ!

Мерапрыемствы

  1. Выстава папугаяў, пявучых птушак і дробных жывёл.

    01.09.2020 12:00 - 30.05.2021 18:00
  2. Чароўных слоў увасабленне

    17 февраля 09:00 - 20 марта 18:00
  3. Шлях да майстэрства

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  4. Погляд у мінулае

    18 февраля 09:00 - 10 марта 18:00
  5. КОТ-ПАТРИОТ

    23 февраля - 1 марта

Посмотреть все Мероприятия

Анонс

МАГІЯ ДРЭВА Так называецца персанальная выстава народнага майстра з Докшыц Віктара Гарбачова, якая праходзіць у межах арт-праекта ”Партрэт майстра“. Адкрыццё выставы адбудзецца 21студзеня 2021 года ў 15.00 у выставачнай зале абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Віктар Іванавіч Гарбачоў адраджае традыцыі рухомай драўлянай цацкі. Асновай тэматыкі яго твораў з’яўляецца паўсядзённасць: сюжэты з вясковага жыцця, нарысы на побытавыя тэмы, навакольны жывёльны і раслінны свет. Для працы механізма майстар выкарыстоўвае цвёрдыя пароды дрэва: бярозу, дуб, ясень, для самой цацкі – больш падатлівую ліпу, асіну, алешыну. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу народной цацкі і лялькі ”Забава“ у межах XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2015), Міжнароднага свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве ”Дрэва жыцця“ ў межах XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“ (2017). Віктар Іванавіч працуе майстрам-метадыстам разьбы па дрэве ў Докшыцкім раённым Доме рамёстваў. Актыўны ўдзельнік раённых, абласных і міжнародных фестываляў, выстаў, кірмашоў. Браў удзел у рэстаўрацыі касцёла Святой Троіцы ў г.Докшыцы і касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў в.Параф’янава Докшыцкага раёна. Вырабы майстра знаходзяцца ў фондах Докшыцкага Дома рамёстваў, ДУ ”Віцебскі абласны метадычны центр народнай творчасці“, прыватных калекцыях Літвы, Расіі, Польшчы, Венгрыі, Балгарыі і Беларусі.

Нашы кантакты

Тэлефон для даведак:

  • +375 (212) 26-29-25 (дырэктар)
  • +375 (212) 26-29-27
    (прыёмная, факс)
  • +375 (212) 26-29-39 (бухгалтэрыя)
  • +375 (212) 26-29-40/+375 (212)26-29-33 (выставачная зала)
  • +375 (212) 26-29-17
    (інфармацыйна-выдавецкі аддзел)

E-mail:

  • amcnt@yandex.ru

Адрас:

  • 210026, г.Віцебск, вул. Леніна, 35а

Час працы:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)

Время работы выставачнай залы і салона-крамы:

  • Аўт-Сб: 9.00-18.00 (абед: 13.00-14.00)

 Час працы бібліятэкі:

  • Пн-пт: 08.00-17.00 (абед: 13.00-14.00)
  • Email
  • Vk