Парахневіч Наталля Мікалаеўна

Парахневіч Наталля Мікалаеўна
г.Браслаў, Віцебская вобласць
1971 г.н.

Парахневіч Наталля Мікалаеўна нарадзілася ў 1971 годзе ў горадзе Мінску. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. У 90-ыя гады пераехала ў Браслаўскі раён на радзіму мужа. Працавала настаўніцай працоўнага навучання ў адной з сельскіх школ раёна. З 2003 года з’яўляецца кіраўніком клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Ля возера” пры НДУК “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў”. Займаецца вышыўкай, ткацтвам, пляценнем паясоў, вязаннем кручком. Традыцыйныя рамёствы пачала асвойваць падчас навучання ў інстытуце, працягнула ў музеі. Вучылася ткацтву ў маладых ткачых, членаў клуба, Анжэлы Лук’янец і Ганны Нікіфаравай. Асвоіваць тэхнікі пляцення і ткацтва паясоў дапамагала майстар Людміла Рулевіч.
Арганізуе і прымае ўдзел у выставах, фестывалях і іншых мерапрыемствах клуба: выставы – “Браслаўская палітра”, “Калядныя ўзоры”; фестывалі – “Браслаўскія зарніцы”, “Меч Брачыслава” і інш.
З’яўляецца ўладальнікам Гран-пры абласной выставы-конкурсу “Карункі зімы”. Неаднаразова станавілася лаўрэатам шматлікіх абласных выстаў вышыўкі і адднаўлення традыцыйных строяў Браслаўшчыны.
Займаецца творчасцю ў галіне сучаснага аўтарскага тэкстыля. Вырабляе тэкстыльныя кампазіцыі і арт-аб’екты, спалучаючы традыцыйныя тэхнікі і мастацкія падыходы. Мела асабістыя выставы ў гг. Браслаў, Паставы, Віцебск, Глыбокае, Полацк, Краслава і Наўене (Латвія).

[ngg src=»galleries» ids=»70″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]