АДКРЫТАЕ АБЛАСНОЕ СВЯТА НАРОДНАГА ГУМАРУ “СМЯЯЦЦА НЕ ГРЭХ”

Свята праводзіцца з мэтай развіцця індывідуальных выканаўцаў і калектываў мастацкай творчасці гумарыстычнага жанру, папулярызацыі народнага гумару. У мерапрыемстве прымаюць удзел тэатры мініяцюр, тэатры гульні, індывідуальныя выканаўцы. Акрамя конкурсных выступленняў арганізоўваюцца канцэрты-выступленні ў сельскіх населеных пунктах Шумілінскага раёна.

г.п. Шуміліна (раз у 2 гады)